Кошт аўтамабільнай страхоўкі будуць разлічваць у базавых велічынях — указ Лукашэнкі
18 сакавіка, Позірк. Аб падпісанні Аляксандрам Лукашэнкам 18 сакавіка ўказа № 108 “Аб страхаванні” паведамляе яго прэс-служба.
Дакумент, як заяўляецца, “прыводзіць у адпаведнасць з законам “Аб страхавой дзейнасці” (набыў моц 1 студзеня 2025 года) асобныя прававыя акты”.
“У ліку навацый указа — прадастаўленне магчымасці плаціць страхавыя ўнёскі (рабіць выплаты) у безнаяўнай форме з выкарыстаннем сучасных плацежных сродкаў; вызначэнне ў базавых велічынях (да гэтага былі ў еўра) страхавых сум і памераў страхавых унёскаў па абавязковым страхаванні ўладальнікаў транспарту, медстрахаванні часова пражываючых замежных грамадзян”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя гэтага, указ прадугледжвае, што “дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў дапаўняецца дзейным у Беларусі і Расіі дагаворам саюзнага страхавання”.
“Вызначаецца парадак страхавых выплат пацярпелым у выніку ДТЗ у выпадках, калі перавозчык не заключыў дагавор абавязковага страхавання адказнасці перад пасажырам і немагчыма ўзнавіць шкоду ў судовым парадку. У выпадку выплат вадзіцелям за кошт сродкаў гарантыйных фондаў дададзена прычыненне шкоды жыццю або здароўю ў выніку ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл незалежна ад віны вадзіцеля”, — адзначаецца ў рэлізе.
Указам “прадастаўляецца магчымасць ажыццяўлення выплат страхавой кампенсацыі ў адрас нерэзідэнта ў замежнай валюце ў рамках дагавора страхавання грамадзянскай адказнасці рэзідэнта па экспартным кантракце”.
“Для абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў устаноўленыя максімальныя памеры сум, якія могуць быць спагнаныя “Белдзяржстрахам” з вінаватых у прычыненні шкоды застрахаваным асобам у кошт выплачанага ім страхавога забеспячэння (пры прычыненні шкоды наўмысна — 2 тыс. базавых велічынь, без намераў — 500). Спрошчаны ўмовы атрымання страхавальнікам растэрміноўкі па аплаце пратэрмінаваных страхавых унёскаў, штрафаў, пені”, — заяўляе прэс-служба Лукашэнкі.
Таксама ўказам “уведзены шэраг абмежаванняў па дзейнасці страхавых пасрэднікаў”.
Раней паведамлялася, што з 1 студзеня на тэрыторыі Беларусі пачаў дзейнічаць адзіны з Расіяй поліс АСАГА (абавязковае страхаванне аўтаграмадзянскай адказнасці). Ён абараняе ўладальніка аўтамабіля ад непрадбачаных выдаткаў у выпадку ДТЗ: калі ён стаў віноўнікам аварыі, страхавая кампанія кампенсуе шкоду маёмасці і здароўю пацярпелых. У той жа час за рамонт свайго пашкоджанага аўтамабіля віноўніку прыйдзецца плаціць самому. Можна дадаткова набыць поліс КАСАА (КАСКО), які пакрые гэтыя выдаткі. Калі разбілі машыну ўладальніка АСАГА, яе рамонт аплаціць страхавая кампанія вінаватага ў аварыі. Калі ў аварыі вінаватыя абодва вадзіцелі, страхавыя кампаніі заплацяць абодвум — звычайна кампенсуюць палову нанесенай шкоды.
Раней у Беларусі дзейнічала сістэма АСГА УТС (абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў). Прынцып яе працы аналагічны расійскаму. Аднак па страхавых выпадках ліміты выплат адрозніваліся: у Беларусі да 10 тыс. еўра — па аўтамабілі і да 10 тыс. еўра — па жыцці і здароўі вадзіцеля і пасажыраў (у РФ сумы былі меншыя). Калі нанесеная шкода болей за названыя сумы, лішак давядзецца кампенсаваць віноўніку ў ДТЗ.
У студзені страхавыя арганізацыі сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым годам раней — Мінфін
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



