СК заявіў пра “хвалю атручванняў тэхнічнымі вадкасцямі” ў Мінскай вобласці
19 сакавіка, Позірк. З пачатку года ў Мінскай вобласці пачасціліся выпадкі атручвання алкагольнымі сурагатамі, у выніку “хвалі атручванняў тэхнічнымі вадкасцямі” загінулі чатыры чалавекі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Адзначаецца, што ведамства “праводзіць праверкі па кожным інцыдэнце”.
“У Барысаўскім раёне двое мужчын памерлі пасля ўжывання вадкасці для ачысткі шкла і шчаўевай кіслаты, памылкова прынятай за спіртное. У Мінскім раёне мужчына памёр у бальніцы пасля ўжывання шклоамывальнай вадкасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Загінулым было 39, 62 і 60 гадоў адпаведна.
Аб чацвёртым смяротным выпадку не згадваецца.
Пры гэтым адзначаецца, што ў бальніцы пад наглядам урачоў знаходзіцца 48-гадовы жыхар Мінскага раёна, які “пасля сваркі з жонкай” выпіў у гаражы каля 100 мл тармазной вадкасці.
Ведамства заклікала грамадзян “праяўляць пільнасць” і “звяртаць увагу на знешні выгляд бутэлькі, этыкетку, кансістэнцыю, колер і пах напою”. “Не ўжывайце вадкасць, калі яна выклікае ў вас падазрэнні”, — падкрэслівае СК.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства