У Беларусі застаўся адзін прыватны дзіцячы садок

21 сакавіка, Позірк. Пасля ўвядзення ліцэнзавання адукацыйнай дзейнасці ў Беларусі функцыянуе толькі адзін прыватны дзіцячы садок, вынікае са слоў міністра адукацыі Андрэя Іванца ў інтэрв’ю дзяржгазеце “СБ. Беларусь сегодня” ад 20 сакавіка.
“Цяпер функцыянуе адзін прыватны дзіцячы сад — “Елісеевы палі” (Сеніца, Мінскі раён. — “Позірк“.), які наведваюць каля 40 выхаванцаў. Але мы гатовы да супрацоўніцтва і толькі рады новым добрасумленным прадпрымальнікам. Больш за тое, гарантуем усялякую падтрымку”, — сказаў ён.
Паводле чыноўніка, у яго ведамства “паступаюць скаргі бацькоў з нараканнямі ў адрас нядбайных прадпрымальнікаў [у сферы адукацыі]”: “Скажу шчыра: сёння ў нас дастатковая колькасць непрыстойных суб’ектаў гаспадарання, якія пад выглядам іншых адукацыйных паслуг або так званых “развіваек“ на самай справе рэалізуюць праграму дашкольнай адукацыі ў поўным аб’ёме. Аднак іх дзейнасць ставіць пад пагрозу бяспеку і здароўе дзяцей: адсутнічае кваліфікаваны педагагічны склад (з малымі займаюцца людзі з вуліцы), парушаюцца санітарныя нормы, няма належных умоў для сну і харчавання. Адбываецца банальнае зараблянне грошай на нашых дзецях! Таму тэма на кантролі”.
У цэлым, паводле яго, на гэты момант “ахоп дзяцей ва ўзросце ад двух да шасці гадоў, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, складае каля 89%, па дашкольнай падрыхтоўцы дзяцей 5-6 гадоў — 100%”.
У Беларусі дазволена працаваць усяго сямі прыватным установам адукацыі, вынікала з выказванняў Іванца ў інтэрв’ю тэлеканалу СТВ 16 лютага.
20 верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржсакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам запатрабаваў “зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі”. Пасля гэтага ў краіне былі зачыненыя амаль усе прыватныя дзіцячыя сады і школы.
17 кастрычніка таго ж года Лукашэнка падпісаў закон “Аб ліцэнзаванні”. Сярод іншага ён увёў ліцэнзаванне дзіцячых садоў і школ — для фармавання “ідэалагічна ўстойлівай і рознабакова развітой асобы”.
Тлумачачы неабходнасць заканадаўчых змен, генпракурор Андрэй Швед у чэрвені 2022 года заяўляў: “У краіне функцыянавалі прыватныя ўстановы, якія ажыццяўлялі экстрэмісцкую дзейнасць пад выглядам адукацыйнай. Па выніках пракурорскіх праверак іх дзейнасць спынена”.
У жніўні таго ж года на той момант міністр адукацыі, а цяпер кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка сказаў, што “паўлегальныя прыватныя дзіцячыя сады і школы пад шыльдай індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадскіх або рэлігійных аб’яднанняў у большасці выкарыстоўваліся ў палітычных мэтах, станавіліся апорнымі кропкамі для каляровай рэвалюцыі”.
Ідэалагізацыю адукацыі ўлады ўзмацнілі з 2020 года.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC не выключае нязначнага павышэння інфляцыі ў бліжэйшыя месяцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства