Мінабароны Літвы прапануе не прымаць у вайсковую акадэмію асоб з беларускім грамадзянствам

24 сакавіка, Позірк. Не прымаць у Літоўскую вайсковую акадэмію імя генерала Ёнаса Жамайціса асобныя групы замежнікаў прапануе Міністэрства нацыянальнай абароны гэтай балтыйскай дзяржавы, паведамляе інфармагенцтва BNS.
Гаворка ідзе пра грамадзян Літвы, якія маюць таксама пашпарты Беларусі, Расіі ці Кітая, адзначае lrt.lt.
Мінабароны ініцыявала ўключэнне такога новаўвядзення ў праект адпаведнай пастановы ўрада.
Папраўка таксама абавязвае курсантаў акадэміі паведамляць аб наяўнасці ў іх грамадзянства іншай краіны.
“Калі будзе ўстаноўлена, што ў курсанта ёсць грамадзянства краіны, уключанай у спіс недружалюбных дзяржаў — Расіі, Беларусі або Кітая, — ён будзе адлічаны або выключаны з Літоўскай вайсковай акадэміі”, — заявілі ў абаронным ведамстве.
Гэта азначае, што чалавек не зможа завяршыць навучанне і стаць афіцэрам Узброеных сіл Літвы, гаворыцца ў публікацыі.
У праекце пастановы гаворыцца, што новаўвядзенні прапануюцца для “забеспячэння таго, каб вайскоўцы, якія маюць грамадзянства варожых дзяржаў, не станавіліся патэнцыяльнымі аб’ектамі цікавасці, вярбоўкі і іншай варожай разведвальнай дзейнасці з боку службаў разведкі і бяспекі такіх краін”.
24 студзеня мінулага года ўрад Літвы забараніў салдатам і афіцэрам краіны пазаслужбовыя паездкі ў Беларусь, Кітай і Расію. Адзначалася, што рашэнне было прынятае “пасля ацэнкі рызык і пагроз для нацыянальнай бяспекі”.
Адпаведная пастанова ўрада сярод іншага ўтрымлівала адсылку да Стратэгіі нацбяспекі, у якой адзначаецца, што згаданыя краіны “ўяўляюць пагрозу бяспецы Літвы і яе грамадзян”, а іх выведвальныя службы і службы бяспекі “ажыццяўляюць шпіянаж” супраць гэтай балтыйскай дзяржавы.
Вышэйзгаданыя краіны, гаворыцца ў пастанове, “збіраюць інфармацыю аб грамадзянах Літвы, якія маюць права доступу да сакрэтнай інфармацыі, шукаюць іх уразлівыя месцы і імкнуцца выкарыстоўваць іх у мэтах вярбоўкі на сваёй тэрыторыі або ў трэціх краінах”. “Сярод іншага выведкі і службы бяспекі Расіі і Беларусі праводзяць допыты і правакацыі ў дачыненні да літоўскіх грамадзян, якія заехалі на іх тэрыторыю”, — сцвярджаецца ў дакуменце.
19 снежня мінулага года Сейм прыняў папраўкі да дзейнага заканадаўства, у адпаведнасці з якімі асобы з беларускім, кітайскім або расійскім грамадзянствам не змогуць служыць ва Узброеных сілах Літвы і знаходзіцца ў літоўскім Саюзе стралкоў (аналаг народнага апалчэння).
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+