У Гродне затрыманы былы палітвязень, ён аказаў супраціў і зламаў руку сілавіку — МУС

27 сакавіка, Позірк. У Гродне затрыманы мужчына, які знаходзіўся ў вышуку “за падзеі 2020 года”, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што 26 сакавіка каля 23 гадзін “пры адпрацоўцы гаражнага масіва” супрацоўнікі МУС “спынілі падазронага маладога чалавека”. “Дакументаў пры ім не аказалася, а названыя ім асабістыя даныя адсутнічалі ў базе”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Грамадзяніну прапанавалі прайсці ў тэрытарыяльнае ўпраўленне для высвятлення асобы. Раптам, з ужываннем падручных сродкаў, ён аказаў вартавым парадку актыўны супраціў, зламаўшы аднаму з іх руку. Спрабуючы збегчы, скокнуў у раку, дзе быў затрыманы”, — заявілі ў МУС.
“Падчас разбору высветлілася”, падкрэслівае ведамства, што мужчына “знаходзіўся ў вышуку за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў”.
“У жніўні 2020 года падчас групавога парушэння грамадскага парадку ён распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык. Тады абвінавачаны пакінуў краіну, а праз некаторы час нелегальна вярнуўся ў Беларусь, дзе хаваўся ад крымінальнага пераследу па цяперашні час”, — адзначаецца ў рэлізе.
Паведамляецца аб шпіталізацыі “пацярпелага міліцыянта”, “дзеянням зламысніка даецца прававая ацэнка”.
Паводле звестак праваабарончага праекта “Права маюць”, затрыманы — былы палітвязень Мікіта Самарын.
11 снежня 2020 года ён быў асуджаны на чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Яго абвінавацілі ў распыленні газу ў твар супрацоўніку АМАП.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, Самарына затрымалі 5 кастрычніка 2020 года, пасля чаго “кінулі ў мікрааўтобус у кайданках, зацягнутых на запясцях — у яго засталіся шнары ад рэзаных ран”. “Проста ў аўтобусе яму нажом абрэзалі доўгія валасы. У галоўным упраўленні арганізаванай злачыннасці яму загадалі даць паказанні пад пагрозай вывезці ў лес і завядзеннем крымінальнай справы на затрыманага з ім сябра”, — гаворыцца на сайце праваабарончага цэнтра.
У сакавіку 2021 года Гродзенскі абласны суд зрабіў больш жорсткім пакаранне Самарыну, прызначыўшы яму 2,5 года пазбаўлення волі. Гэта адбылося па выніках разгляду апеляцыйнай скаргі боку абвінавачвання.
На пасяджэнне ў суд мужчына не з’явіўся. Пазней ён пакінуў Беларусь.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 31 сакавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка