У новы пакет санкцый ЕС уключана кампанія нямецкага дэпутата Дорнау, падазраванага ў выкарыстанні працы палітвязняў

27 сакавіка, Позірк. Савет Еўрапейскага саюза 27 сакавіка ўвёў санкцыі супраць 25 фізічных і 7 юрыдычных асоб Беларусі.
У адпаведным дакуменце гаворыцца, што ЕС ужыў санкцыі, “беручы пад увагу свае ранейшыя рашэнні адносна абмежавальных захадаў у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны”.
У санкцыйныя спісы ўключаныя: Цэнтральная выбарчая камісія, ААТ “Інтэграл”, РУП “Беларускія латарэі”, ТАА “Рыдота”, ААТ “Планар”, РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі”, а таксама ТАА “Цыбулька-Бел” з аграгарадка Гуды Лідскага раёна (Гродзенская вобласць).
Раней паведамлялася, што ўладальнікам “Цыбулькі-Бел” з’яўляецца дэпутат федэральнай зямлі Саксонія ад ультраправай партыі “Альтэрнатыва для Германіі” Ёрг Дорнау, падазраваны ў выкарыстанні працы беларускіх палітвязняў.
Таксама пад санкцыямі з 27 сакавіка знаходзяцца члены ЦВК Аляксей Башан (намеснік старшыні), Алена Балдоўская (сакратар), Дзяніс Дук, Алена Кунцэвіч, Аляксандр Ткачоў, Кацярына Фядосенка і Аляксандр Южык.
Абмежаванні ўведзеныя ў дачыненні да старшыні партыі “Белая Русь” Алега Раманава, кіраўніка Упраўлення справамі Аляксандра Лукашэнкі Юрыя Назарава і яго намеснікаў Мікалая Шкреда (першы намеснік), Антона Краеўскага і Мікалая Рагашчука.
У санкцыйны пакет уключаныя кіраўнікі згаданых вышэй прадпрыемстваў Дзмітрый Швядко (ТАА “Рыдота”), Міхаіл Дзенісенка (РУП “Беларускія латарэі”), Юрый Чорны (РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі”).
Акрамя гэтага, папоўнілі санкцыйны спіс суддзі Анастасія Папко (Мінскі гарадскі суд), Алег Каляда (суд Заводскага раёна Мінска), Сяргей Будрэвіч і Жанна Брысіна (суд Кастрычніцкага раёна Мінска), Алена Бушава і Ала Скуратовіч (суд Фрунзенскага раёна Мінска), Андрэй Васілюк (Брэсцкі абласны суд), Дзіна Кучук (Вярхоўны суд), Галіна Бондал (Віцебскі абласны суд).
Зыходзячы з парадкавых нумароў уключаных у спіс асобаў, цяпер пад санкцыямі Еўрасаюзу знаходзяцца 312 фізічных і 47 юрыдычных беларускіх асоб.


- ГрамадстваПадтрымка беларусаў у Літве працуе добра, але ў рэжыме ручнога кіравання — прадстаўніца "народнай амбасады"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДазвол на жыхарства ў Польшчы мае сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку 2025 года падаражэлі на 15,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПерад пахаладаннем на большасці беларускіх метэастанцый перакрытыя рэкорды цяпла, у тым ліку больш чым 80-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва і Польшча зафіксавалі першых пасля працяглага перапынку мігрантаў на сваіх межах з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
