Лукашэнка выказаў спачуванні кіраўніку ваеннай хунты М’янмы ў сувязі з землятрусам
28 сакавіка, Позірк. Спачуванні прэм’ер-міністру, кіраўніку Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета М’янмы Мін Аун Хлайну ў сувязі з землятрусам выказаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, у Беларусі “з балючым сэрцам” успрынялі “навіну пра моцны землятрус у М’янме, які прывёў да чалавечых ахвяр і шматлікіх разбурэнняў”.
“Ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста выказваю словы глыбокага спачування Вашаму Правасхадзіцельству, сем’ям загінулых і пацярпелым у выніку стыхійнага бедства. У гэты складаны час нашы думкі застаюцца з кіраўніцтвам і ўсім народам М’янмы,” — гаворыцца ў спачуванні (арфаграфія захавана).
Прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што Лукашэнка даручыў ведамству “неадкладна аказаць дапамогу” М’янме ў выпадку яе адпаведнага звароту да беларускага боку. “Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння “Зубр” МНС прыведзены ў гатоўнасць рэагаваць для ліквідацыі наступстваў землятрусу, які адбыўся ў М’янме,” — заяўляе ведамства.
Раней 28 сакавіка спачуванні сем’ям загінулых ад землятрусу ў М’янме і Тайландзе выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Землятрус магнітудай 7,7 адбыўся ў М’янме 28 сакавіка. Эпіцэнтр знаходзіўся ў 16 кіламетрах ад горада Сагайн (насельніцтва складае 300 тыс. жыхароў), недалёка ад горада Мандалай (болей за 1,7 млн). Паведамляецца аб сама меней 144 загінулых і 732 траўмаваных. Гэта не канчатковая колькасць ахвяр, паколькі працы па разборцы разбурэнняў працягваюцца.
Падземныя штуршкі адчуваліся ў суседніх краінах, у тым ліку ў Тайландзе. У сталіцы краіны Бангкоку абрынулася некалькі вышынных будынкаў. Загінула не менш трох чалавек, дзясяткі апынуліся пад заваламі.
З візітам у М’янме з 27 сакавіка знаходзіцца беларуская ваенная дэлегацыя на чале з міністрам абароны Віктарам Хрэнінім.
2 лютага 2021 года ў М’янме пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі старэйшага генерала Мін Аун Хлайна быў здзейснены ваенны пераварот, які выклікаў масавыя пратэсты, што перараслі ў грамадзянскую вайну.
Паводле ацэнак арганізацыі ACLED (Аrmed Conflict Location & Event Data) на 24 чэрвеня 2022 года, у выніку гвалту пасля перавароту агулам было забіта каля 21 тыс. чалавек.

Лукашэнка зноў запрасіў у Мінск кіраўніка вайсковай хунты М'янмы
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 31 сакавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+