У ДТЗ пад Смалявічамі загінуў кіроўца квадрацыкла

30 сакавіка, Позірк. Пра гібель у Смалявіцкім раёне 30 сакавіка 57-гадовага вадзіцеля квадрацыкла паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 10:45 у вёсцы Калюга мужчына “не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку, з’ехаў на правую абочыну, дзе здзейсніў наезд на ўязную браму”.
Адзначаецца, што кіроўца квадрацыкла “Ямаха” ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.
Па факце аварыі праводзіцца праверка.
29 сакавіка УУС Гродзенскага аблвыканкама паведаміла аб смяротным ДТЗ у Смаргонскім раёне.
Загінулы — 34-гадовы кіроўца мапеда — выязджаў з другараднай дарогі на галоўную і сутыкнуўся з аўтамабілем “Ліфан”, якім кіравала 42-гадовая жанчына.
ДТЗ адбылося каля вёскі Мірклішкі.
Праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта паказаў, што ў 2024 годзе колькасць ДТЗ у Беларусі павялічылася на 8,8% у параўнанні з 2023-м (з 3.173 да 3.453), а колькасць загінулых у іх знізілася на 0,5% (436; 434).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка