У Беларусі 7 ліпеня чакаецца шэраг небяспечных для людзей і інфраструктуры з’яў надвор’я

6 ліпеня, Позірк. Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі 7 ліпеня праз цэлы шэраг небяспечных з’яў надвор’я, вынікае з паведамлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якое прыводзіць даныя Белгідрамета.
У Магілёўскай вобласці тэмпература паветра ўдзень дасягне 31–33 градусаў цяпла, у Гомельскай — 29–35 градусаў (уначы ў абедзвюх абласцях — 12–17).
У Віцебскай і Гродзенскай вобласці паветра днём прагрэецца да 28–33 градусаў (уначы 12–17 і 12–19 градусаў адпаведна). Прагназуюцца навальніцы і моцны вецер.
Дзённая тэмпература паветра ў Мінску будзе вагацца ад 29 да 31 градуса цяпла (уначы 14–16), Мінскай вобласці — ад 28 да 33 (12–17), Брэсцкай — ад 29 да 35 (13–20). Апрача навальніц і моцнага ветру ў гэтых дзвюх абласцях і сталіцы чакаюцца залевы і град.
“Пры навальніцах месцамі моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с, у асобных раёнах 21–24 м/с”, — гаворыцца ў паведамленні.
МНС папярэджвае, што такія ўмовы надвор’я могуць прывесці да пашкоджання (абрыву) ліній сувязі і электраперадачы, парушэння электразабеспячэння; пашкоджання (абвальвання) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў; падзення дрэў; зніжэння бачнасці, ускладнення руху транспарту, павелічэння верагоднасці ўзнікнення ДТЗ; пашкоджання сельскагаспадарчых угоддзяў, транспартных сродкаў, пабудоў, камунікацый; гібелі людзей на вадзе; падтаплення асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння.
Ведамства рэкамендуе жыхарам краіны падчас навальніцы “трымацца падалей ад электраправодкі, антэн”; пазбягаць дрэў і “разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі”; купацца толькі ў “дазволеных, спецыяльна адведзеных і абсталяваных для гэтага месцах”; устрымацца ад наведвання атракцыёнаў.

- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


