Мінскую вобласць узначаліў экс-міністр энергетыкі Кушнарэнка, ведамствам будзе кіраваць яго былы намеснік Мароз (дапоўнена)

31 сакавіка, Позірк. Старшынёй Мінскага аблвыканкама прызначаны Аляксей Кушнарэнка, які дагэтуль узначальваў Міністэрства энергетыкі. Адпаведнае рашэнне прыняў 31 сакавіка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Міністрам энергетыкі стаў Дзяніс Мароз, які быў намеснікам Кушнарэнкі.
Аляксей Кушнарэнка нарадзіўся ў 1975 годзе ў Полацку, скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.
З 1997 па 2003 гады працаваў майстрам, старшым майстрам, намеснікам начальніка тэхнічнай інспекцыі РУП “Віцебскаблгаз”.
У 2003–2007 гадах быў дырэктарам Сенненскага і Полацкага філіялаў “Віцебскаблгазу”, на розных пасадах працаваў на гэтым прадпрыемстве да 2010 года.
З 2010 па 2019 год — генеральны дырэктар вытворчага РУП “Магілёўаблгаз”, з 2019 па 2024 год — гендырэктар вытворчага аб’яднання “Белпалівагаз”.
Кушнарэнка прапрацаваў міністрам энергетыкі менш за восем месяцаў — з 12 жніўня 2024 года.
Дзяніс Мароз нарадзіўся ў 1982 годзе ў Баку (Азербайджан). Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “электраэнергетыка”, а таксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
У 2016–2021 гадах узначальваў праектнае навукова-даследчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “НДІ Белгіпратапгаз”.
Пасаду намесніка міністра энергетыкі займаў з сакавіка 2021 года.
У Беларусі за апошнія тры тыдні здарылася мінімум дзевяць буйных аварый на сетках электра- і водазабеспячэння.
26 сакавіка парушалася праца лініі электраперадачы (ЛЭП) напружаннем 110 кВ “ЦЭЦ-4 Лынькоўская”, што прывяло да перабояў электразабеспячэння ў некалькіх раёнах сталіцы. Прычынай часовага парушэння электразабеспячэння названы абрыў шлейфу. Тады Кушнарэнка даручыў правесці “дэталёвы аналіз прычын парушэння электразабеспячэння”.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка


