Праект “Будзьма” паведаміў аб крытычнай фінансавай сітуацыі

1 красавіка, Позірк. Аб сваёй крытычнай фінансавай сітуацыі паведаміў 1 красавіка культурна-асветніцкі праект “Будзьма беларусамі” (budzma.org) і звярнуўся з гэтай нагоды за падтрымкай да чытачоў.
“Сёння нам, як ніколі, патрэбна вашая дапамога, каб і надалей мы маглі ствараць для вас унікальны беларускі кантэнт. Мы ведаем, што шмат хто з вас рос разам з “Будзьмай”, пачынаў знаёміцца з беларушчынай праз нашу кампанію, глядзеў і чытаў нас, наведваў нашыя мерапрыемствы. Мы шчыра за гэта ўдзячныя, а зараз просім вашай падтрымкі”, — адзначаецца ў паведамленні.
Удакладняецца, што для працягу працы каманды праз партал і сацыяльныя сеткі, а таксама для выхаду новых відэа на платформах неабходна 16 тыс. еўра ў месяц.
“Безумоўна, мы і самі шукаем шляхі для вырашэння фінансавых цяжкасцяў, аднак сёння сітуацыя крытычная. Мы не здолеем працягнуць працу без вашай дапамогі”, — падкрэслілі ў “Будзьма”.
Пры гэтым праект заклікае беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне, не рызыкаваць і не рабіць ахвяраванняў.
На партале можна знайсці некалькі спосабаў для дапамогі праекту.
Кантэнт сайта і старонак у сацыяльных сетках праекта “Будзьма” быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” у 2023 годзе.
“Будзьма беларусамі” паўстала ў 2008 годзе як культурна-асветніцкая кампанія па ініцыятыве Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” (ліквідавана ў Беларусі паводле ініцыятывы ўладаў у 2021 годзе, працягвае працу за мяжой).
Шэраг беларускіх медыяпраектаў, якія вымушана працуюць у выгнанні, сутыкнуліся з фінансавымі цяжкасцямі ў апошні час.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПарламенцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і сумленнымі — МЗС ФРГ пра анонс сустрэчы ў ПП НС з ультраправым дэпутатам баварскага ландтага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 14,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка