Паліцэйскім аташэ Грузіі ў Беларусі прызначаны сілавік, якога абвінавачваюць у пераследзе журналісткі Амаглабелі

4 красавіка, Позірк. Былы намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Аджарыі (рэгіён Грузіі з адміністрацыйным цэнтрам у Батумі) Давіт Атабегашвілі прызначаны паліцэйскім аташэ ў Беларусі, паведамляе выданне Batumelebi.
Падкрэсліваецца, што гэтая інфармацыя пацверджаная прэс-службай МУС Грузіі.
Паводле выдання, Атабегашвілі “быў асабліва агрэсіўны” да ўдзельнікаў праеўрапейскіх акцый пратэсту ў Батумі, а таксама адкрыта заяўляў, што “Еўропа аддае перавагу Расіі”.
Сцвярджаецца, што менавіта ён аддаў загад затрымаць журналістку Мзію Амаглабелі падчас пратэстнай акцыі 11 студзеня 2025 года, а затым цягам двух гадзін утрымліваць яе ў аддзеле з зацягнутымі кайданкамі рукамі за спінай.
За датычнасць да пераследу Амаглабелі 4 сакавіка Атабегашвілі быў уключаны ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Заснавальніца грузінскіх незалежных выданняў Netgazeti і Batumelebi (“Батумцы”) Амаглабелі была затрыманая на акцыі пратэсту супраць адмовы кіруючай партыі “Грузінская мара” інтэгравацца ў Еўрасаюз і пераўтварэння краіны ў аўтарытарную дзяржаву пад кіраўніцтвам прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі. Яна была абвінавачаная ў нападзе на паліцэйскага, ёй пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
На знак пратэсту журналістка трымала галадоўку 38 дзён. 18 лютага яна выйшла з яе пасля папярэджанняў лекараў пра рызыку смяротнага зыходу. Пасля гэтага знаходзілася ў бальніцы.
Цяпер справа Амаглабелі разглядаецца ў судзе. Яна застаецца пад вартай.
23 лютага Беларуская асацыяцыя журналістаў далучылася да патрабавання міжнародных арганізацый аб вызваленні журналісткі. Патрабаванне аб вызваленні, ініцыяванае Міжнародным інстытутам прэсы (IPI), падпісалі 90 праваабарончых, у тым ліку журналісцкіх арганізацый і СМІ, а таксама 225 журналістаў, рэдактараў і выдаўцоў.

Паводле беларускіх лякал. Грузінскі тэлеканал абвінаваціў “рэжым Іванішвілі” ў выкарыстанні паслуг “інструктараў Лукашэнкі”
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства