Турчын назваў “чорным лебедзем” указ Трампа пра тарыфы на імпарт
7 красавіка, Позірк. Указ прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тарыфах на імпартныя тавары падобны на “чорнага лебедзя“, заявіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала “Беларусь 1” 6 красавіка.
“Я ж казаў пра “чорных лебедзяў“, — сказаў чыноўнік, удакладніўшы, што тое, што адбываецца, “прыблізна” падыходзіць пад гэтае вызначэнне.
Паводле слоў кіраўніка ўрада, толькі “час пакажа”, як гэтыя абставіны адаб’юцца на беларускай эканоміцы.
Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка прызначыў Турчына прэм’ер-міністрам (раней ён займаў пасаду старшыні Менаблвыканкама). Неўзабаве пасля прызначэння Турчын заявіў, што “мы цяпер жывем у эпоху“ чорных лебедзяў“ і “які “чорны лебедзь“ з’явіцца заўтра, вельмі складана спрагназаваць”.
4 красавіка Лукашэнка прыняў кіраўніка ўрада напярэдадні яго першага візіту ў новай якасці ў Маскву і перамоваў з расейскім прэм’ерам Міхаілам Мішусціным (7 красавіка).
“Падчас візіту трэба папрасіць ва ўрада Расіі, каб гэтыя пытанні былі вырашаны канчаткова, таму што там былі даручэнні ўраду Расіі зрабіць тое-тое, тое-тое, тое-тое, каб яны былі вырашаны“, — адзначыў Лукашэнка.
“І шэраг стратэгічных пытанняў, па якіх прымалася рашэнне (магчыма, падчас сакавіцкага візіту Лукашэнкі ў Маскву. — “Позірк”.), — дадаў ён. — Трэба паглядзець, як мы выконваем. Калі ёсць нейкія недахопы з нашага або з расейскага боку, каб гэта было адзначана. Нешта мы разгледзім на Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы, калі гэта трэба. Але лепш гэта вырашыць на ўзроўні двух урадаў”.
Паводле сцвярджэння аналітыкаў Еўразійскага банка развіцця, новыя тарыфы ЗША на імпартныя тавары “мінімальна ўдарылі па эканоміках краін — удзельніц ЕАБР, але нават пры нізкім прамым уплыве магчымыя ўскосныя негатыўныя эфекты“.
“Валюты краін рэгіёну апынуцца пад ціскам на фоне ўзмацнення знешнеэканамічных рызык“, — мяркуе ЕАБР.
Уведзеныя 2 красавіка прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пошліны на імпарт закранулі каля 180 краін. У іх ліку практычна ўсе дзяржавы былога СССР — за выключэннем Беларусі і Расіі.
Прэс-cакратар Белага дома Кэралайн Левіт заявіла, што Расея не фігуруе ў гэтым спісе, таму што санкцыі ЗША ўжо “выключаюць магчымасць значнага гандлю“, а “Куба, Беларусь і Паўночная Карэя — <…> паколькі існыя тарыфы і санкцыі супраць іх ужо высокія“.
“Чорны лебедзь” — тэорыя амерыканскага публіцыста Насіма Нікаласа Талеба, якая разглядае цяжкапрагназуемыя і рэдкія падзеі са значнымі наступствамі.
Упершыню яна была прадстаўлена ў кнізе “Чорны лебедзь. Пад знакам непрадказальнасці” (The Black Swan: The Impact of the Highly Improbable), якую ён апублікаваў у 2007 годзе.
На думку аўтара, падзея павінна валодаць трыма характарыстыкамі, каб лічыцца “чорным лебедзем“: быць анамальнай і нечаканай (“нішто ў мінулым яе не прадвяшчала“); валодаць велізарнай сілай уздзеяння; быць рэтраспектыўна прадказальнай (людзі прыдумляюць тлумачэнне ўжо таго, што здарылася, пасля чаго падзея перастае здавацца сюрпрызам).
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года сярод несезонных тавараў хутчэй за ўсё даражэлі какава, селядзец і шакалад (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства