Урачы-стаматолагі для дарослых і дзяцей аб’яднаныя ў адну спецыяльнасць рашэннем Міністэрства аховы здароўя
10 красавіка, Позірк. Пастановай Міністэрства аховы здароўя з наменклатуры пасад медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў выключаная пасада “урач-стаматолаг дзіцячы“.
Як паведамляе прэс-служба ведамства, рашэнне аб выключэнні пасады “урач-стаматолаг дзіцячы“ прынятае “з мэтай паляпшэння даступнасці стаматалагічнай дапамогі на ўсіх узроўнях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, за кошт больш шырокага кола лекараў-спецыялістаў стаматалагічнага профілю, здольных яе надаць“.
Згодна з пастановай, абавязкі дзіцячых стаматолагаў будуць ускладзеныя на лекараў стаматолагаў-тэрапеўтаў.
У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што падрыхтоўка кадраў для надання стаматалагічнай дапамогі насельніцтву ў медуніверсітэтах ажыццяўляецца паводле адзінага адукацыйнага стандарта вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці “Стаматалогія“, дзе студэнты “авалодваюць базавымі практычнымі навыкамі па ўсіх раздзелах стаматалогіі, у тым ліку стаматалогіі дзіцячага ўзросту“. Набыццё “неабходных практычных навыкаў і кампетэнцый для надання тэрапеўтычных і хірургічных відаў стаматалагічнай дапамогі (як даросламу, так і дзіцячаму насельніцтву) ажыццяўляецца пры праходжанні інтэрнатуры“.
Пасля заканчэння інтэрнатуры прысвойваецца кваліфікацыя “урач-стаматолаг-хірург“ без падзелу на дзіцячага і дарослага, “дадзены спецыяліст можа аказваць хірургічную стаматалагічную дапамогу даросламу і дзіцячаму насельніцтву без дадатковага навучання і займаць пасаду ўрача-стаматолага-хірурга ў арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу даросламу і (або) дзіцячаму насельніцтву“, адзначаюць у ведамстве.
У сувязі з прыняццем пастановы будуць аб’яднаны дзве спецыяльнасці інтэрнатуры “стаматалогія дзіцячая“ і “стаматалогія тэрапеўтычная“ ў адзіную спецыяльнасць інтэрнатуры “стаматалогія тэрапеўтычная і дзіцячая“ з прысваеннем адзінай кваліфікацыі “урач-стаматолаг-тэрапеўт“. Пасля праходжання такой інтэрнатуры ўрач-спецыяліст, як паведамляецца, “будзе валодаць кампетэнцыямі да аказання тэрапеўтычных відаў стаматалагічнай дапамогі, як даросламу, так і дзіцячаму насельніцтву без абмежаванняў і дадатковай падрыхтоўкі“.
Паведамляецца таксама, што дзіцячыя стаматалагічныя кабінеты, аддзяленні, паліклінікі, сістэма паслядыпломнай падрыхтоўкі лекараў-спецыялістаў (курсы павышэння кваліфікацыі), якія аказваюць стаматалагічную дапамогу дзіцячаму насельніцтву, а таксама “выбудаваная сістэма надання стаматалагічнай дапамогі дзецям не зменіцца“.
Раней Міністэрства аховы здароўя адрэгулявала тарыфы на платныя медыцынскія паслугі па прыёмах (кансультацыях) урачоў-спецыялістаў.
З 1 лютага 2025 года “устаноўлены новы парог цэн на платныя медпаслугі (акрамя прыёмаў/кансультацый урачоў-спецыялістаў стаматалагічнага профілю)“.
Гаворка ідзе пра ўсе медпаслугах, якія надаюць юрыдычныя асобы незалежна ад формы ўласнасці і падпарадкаванасці, а таксама тых, якія аказваюць і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Раней было ўведзенае цэнавае рэгуляванне стаматалагічных паслуг. Яно “патрэбнага эфекту не дало пакуль”, заявіў Раман Галоўчанка, які займаў тады пасаду кіраўніка ўрада, прымаючы 5 сакавіка 2024 года з дакладам міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на форуме ў Седоне: Прыярытэт — вызваленне палітвязняў, спыненне замахаў РФ на Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале толькі ў Мінску і Мінскай вобласці было нанята працаўнікоў больш, чым звольненаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі з краінамі па-за СНД за год вырасла на 45,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах за год вырасла на 28,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры месяцы 2025 суседнія краіны ЕС спынілі не менш за 8.444 спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры — праваабаронца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях перакрыта дзевяць рэкордаў холаду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка