Пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах за год вырасла на 28,6%

3 траўня, Позірк. У студзені — сакавіку 2025 года банкі, якія працуюць у Беларусі, выдалі фізічным асобам крэдытаў на 4 млрд 54,7 млн рублёў — на 16,5% больш, чым за першы квартал 2024-га (3 млрд 479 млн), вынікае з праведзенага “Позiркам” аналізу даных Нацыянальнага банка.
Пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на 1 красавіка 2025 года склала 42,7 млн рублёў (33,2 млн; +28,6%).
Рэгулятар будзе рабіць захады макрапрудэнцыйнага характару “для стымулявання інвестыцыйнага крэдытавання і — пры неабходнасці — ахаладжэння залішняга спажывецкага попыту, арыентаванага на імпарт”, заявіў старшыня праўлення НБ Раман Галоўчанка 21 сакавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі банкаўскага сектара.
Кіраўнік рэгулятара паведаміў, што тэмпы росту спажывецкіх крэдытаў фізічных асоб “таксама застануцца ў фокусе ўвагі” Нацбанка. Ён падкрэсліў, што гэтыя крэдыты “не павінны адцягваць рэсурсы ад фандавання айчынных прадпрыемстваў і правакаваць рост спажывецкага імпарту”. У прыярытэце, паводле яго слоў, павінна быць “фінансаванне партнёрскіх праграм, звязаных з набыццём тавараў айчынных вытворцаў”.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

