“Партызанка” звернецца ў праваахоўныя органы Польшчы ў сувязі з прызнаннем яе ў Беларусі “экстрэмісцкім фарміраваннем”

2 траўня, Позірк. Ініцыятыва Partyzanka (“Партызанка”) працягне аказваць прававую дапамогу беларускім палітычным эмігрантам. Пра гэта гаворыцца ў заяве праекта, апублікаванай 2 траўня пасля прызнанне яго “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Прадстаўніцы “Партызанкі” — юрыстка Ганна Маціеўская і мастачка Яна Шостак — заявілі пра намер звярнуцца ў польскія праваахоўныя органы “ў межах універсальнай юрысдыкцыі аб здзяйсненні злачынства супраць чалавечнасці ў дачыненні да грамадзянак Польшчы”.
Ініцыятыва адзначае, што кваліфікуе дзеянні беларускіх уладаў як транснацыянальныя рэпрэсіі. “Мы лічым гэта важным крокам да прыцягнення беларускага рэжыму да адказнасці, таму што ў адпаведнасці з польскім Крымінальным кодэксам, заява ў межах універсальнай юрысдыкцыі супраць грамадзян Польшчы мае іншую кваліфікацыю”, — падкрэсліваецца ў заяве.
З меркаванняў бяспекі “Партызанка” рэкамендуе асобам, якія знаходзяцца альбо бываюць у Беларусі, не каментаваць публікацыі праекта на яго старонках у сацсетках, а таксама не пакідаць лайкі.
Маціеўская адзначыла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што, паводле яе інфармацыі, яна з’яўляецца першым юрыстам-практыкам, прызнаным удзельнікам “экстрэмісцкага фарміравання” за ажыццяўленне “менавіта юрыдычнай дзейнасці”.
“Партызанка” і я, у прыватнасці, займаемся аказаннем юрыдычнай дапамогі на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, у тым ліку інфармуючы ўцекачоў аб іх правах і абавязках на падставе польскага заканадаўства. Апошні раз я знаходзілася на тэрыторыі РБ у ліпені 2020-га, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў 9.08.2020. Мы не ажыццяўляем дзейнасці на тэрыторыі Беларусі, таксама мы не ажыццяўляем палітычнай дзейнасці”, — падкрэсліла юрыстка.
Маціеўская — супрацоўніца юрыдычнай фірмы WKB Lawyers (Польшча), сузаснавальніца ініцыятывы “Партызанка”.
Яна і Марыя Колесава-Гудзіліна былі адвакатамі рэжысёра Андрэя Гнёта, затрыманага 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на падставе запыту Беларускага бюро Інтэрпола. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу паводле ч. 2 арт.243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў).
Мінск сцвярджаў, што справа носіць эканамічны характар, абарона рэжысёра настойвала, што яго пераследвалі па палітычных матывах. Гнёт быў вызвалены ў кастрычніку 2024 года.
2 траўня стала вядома, што ў спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў” унесеныя “Партызанка” і яшчэ чатыры праекты.
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
