Латвійскія памежнікі заяўляюць аб актывізацыі нелегальных мігрантаў з беларускага боку

14 красавіка, Позірк. За апошнія тры дні беларуска-латвійскую мяжу незаконна спрабавалі перасекчы 179 чалавек, паведаміла 14 красавіка агенцтва LETA са спасылкай на інфармацыю Дзяржаўнай памежнай аховы (ДПА) краіны.
Паводле слоў прадстаўнікоў пагранічнай службы, было прадказальна, што плынь нелегальнай міграцыі адновіцца з надыходам цёплага надвор’я.
Згодна звестак ДПА, з пачатку 2025 года было спынена 877 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Сем чалавек прапушчана з гуманітарных меркаванняў.
У матэрыяле нагадваецца, што з 19 сакавіка пункты пропуску на мяжы Латвіі з Беларуссю “Патэрніекі“ і з Расіяй —“Грэбнева“ і “Церахава“ можна перасякаць толькі на аўтамабілях.
Паведамляецца, што летась было спынена 5.388 спроб незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы (паводле падлікаў “Позірку“ на падставе афіцыйных штодзённых дадзеных — 5.317), а 26 чалавек прапушчана з гуманітарных меркаванняў. У 2023 годзе, паводле падлікаў “Позірку“, такіх спроб было 13.863.
Адзначаецца, што летась у снежні ўрад Латвіі падоўжыў узмоцнены рэжым аховы мяжы з Беларуссю да 30 чэрвеня 2025 года.
Адпаведна статыстыцы, якую вядзе “Позірк”, у красавіку нелегальныя мігранты на мяжы Беларусі і Латвіі сапраўды значна актывізаваліся. У студзені было спынена 132 спробы нелегальнага пераходу, у лютым — 75, у сакавіку — 148, з пачатку красавіка — 522, што ўжо амаль у 1,5 раза перавысіла сумарны паказчык першага квартала (355).
Пры гэтым, паводле даных “Позірку“ за 11-13 красавіка, калі Латвія заявіла аб 179 спыненых спробах нелегальнага перасячэння мяжы з беларускага боку, на польскай мяжы их было 115, на літоўскай — 72.
14 красавіка Дзяржпагранкамітэт і Следчы камітэт паведамілі пра выяўленне двума днямі раней у Верхнядзвінскім раёне (Віцебская вобласць) за 10 метраў ад латвійскага памежнага плота мігранта без прыкмет жыцця.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала АБСЕ "больш актыўна патрабаваць судовага пераследу за злачынствы рэжыму" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,75 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка