МАРГ патлумачыў рост цэн у Беларусі высокай інфляцыяй у Расіі
18 красавіка, Позірк. Павышэннем цэн імпарту на фоне высокай інфляцыі ў Расіі і павелічэннем сусветных цэн на асобныя прадукты харчавання патлумачыла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) рост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэнні на 5,9% у сакавіку.
Таксама прычынамі павышэння цэн у першым квартале ведамства назвала павышэнне адпускных цэн вытворцамі, сезоннае павышэнне цэн на гародніну і яблыкі, “пэўнае аслабленне цэнавага рэгулявання”.
Паведамляецца, што, паводле даных Сусветнага банка, прырост сярэдніх цэн на сусветным рынку на каву сорту арабіка склаў 93,7%, рабуста — 55,6%; прырост сярэдніх сусветных цэн на какава-бабы з кастрычніка 2024 года па студзень 2025 года — 64,7%.
Разам з тым “цэнавая сітуацыя на спажывецкім рынку застаецца кіраванай і стабільнай”, сцвярджае ведамства.
Спажывецкія цэны ў сакавіку выраслі на 0,8%. Харчовыя тавары падаражэлі на 1,2%, нехарчовыя — на 0,4%, паслугі — на 0,5%.
З пачатку гэтага года цэны выраслі на 2,8%: харчовыя тавары сталі даражэйшыя на 2,8%, нехарчовыя — на 1,4%, паслугі — на 4,5%.
У гадавым вымярэнні (да сакавіка 2024 года) цэны павялічыліся на 5,9%. Прадукты харчавання падаражэлі на 7,5%, нехарчовыя тавары — на 3,2%, паслугі — на 6,6%.
Па выніках мінулага года цэны выраслі на 5,16%.
МАРГ пастановай ад 27 студзеня вызначыла паказчыкі штомесячнага (з нарастаннем) дапушчальнага павелічэння цэн: у студзені цэны не павінны былі вырасці больш чым на 0,7%, па выніках студзеня — лютага — на 1,9%, студзеня — сакавіка — на 2,2%.
Далей: па выніках студзеня — красавіка — 2,7%, студзеня — мая — 3%, студзеня — чэрвеня — 3,3%, студзеня — ліпеня і студзеня — жніўня — 3,4%, студзеня — верасня — 3,7%, студзеня — кастрычніка — 4,1%, студзеня — лістапада — 4,4%, студзеня — снежня — 5%.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства