Мінск 14:37

За апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях абноўлена больш за 200 тэмпературных рэкордаў

Ілюстрацыя: "Позірк"

22 красавіка, Позірк. Пяты дзень запар на беларускіх метэастанцыях абнаўляюцца рэкорды цяпла. 21 красавіка перапісана 39 лакальных максімумаў, а ўсяго з 17 красавіка — 211, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

У Мінску мінулым днём быў перакрыты рэкорд 75-гадовай даўніны — 24,8 градуса супраць 24,5. Напярэдадні ў сталіцы быў перавышаны экстрэмум, зафіксаваны ў 1911 годзе (23,7 супраць 22,4).

Цяплей за ўсё 21 красавіка было ў Лельчыцах — 28,1 градуса (ранейшы лакальны рэкорд — 23,9 у 1995 годзе). Да паўтарэння абсалютнага максімуму дня не хапіла 0,1 градуса (28,2 у Жыткавічах у 1950 годзе).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: