За апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях абноўлена больш за 200 тэмпературных рэкордаў

Ілюстрацыя: "Позірк"
22 красавіка, Позірк. Пяты дзень запар на беларускіх метэастанцыях абнаўляюцца рэкорды цяпла. 21 красавіка перапісана 39 лакальных максімумаў, а ўсяго з 14 красавіка — 221 (іх не было толькі 16 красавіка), сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
У Мінску мінулым днём быў перакрыты рэкорд 75-гадовай даўніны — 24,8 градуса супраць 24,5. Напярэдадні ў сталіцы быў перавышаны экстрэмум, зафіксаваны ў 1911 годзе (23,7 супраць 22,4).
Цяплей за ўсё 21 красавіка было ў Лельчыцах — 28,1 градуса (ранейшы лакальны рэкорд — 23,9 у 1995 годзе). Да паўтарэння абсалютнага максімуму дня не хапіла 0,1 градуса (28,2 у Жыткавічах у 1950 годзе).
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі атакаваць мяжу Беларусі і ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД наблізілася да 6,6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



