Мінск 14:21

З пачатку года ад агню загінула 250 чалавек

24 красавіка, Позірк. 250 чалавек загінула ад агню ў Беларусі з пачатку 2025 года, вынікае з дзяжурнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

За мінулыя аператыўныя суткі (з 6 гадзін 23 красавіка па 6 гадзін 24 красавіка) два чалавекі загінулі ў Буда-Кашалёўскім раёне (Гомельская вобласць).

За аналагічны перыяд 2024-га на пажарах загінула 198 чалавек (пры гэтым мінулы перыяд быў на дзень большы з прычыны высакоснага года). Колькасць ахвяр узрасла на 26,3%.

Колькасць пажараў павялічылася з 1.790 да 2.497 (+39,5%).

У Беларусі фіксуецца “сур’ёзная праблематычная сітуацыя” з гібеллю людзей на пажарах, заявіў на прэс-канферэнцыі 4 сакавіка ў Мінску памочнік міністра па надзвычайных сітуацыях, прэс-сакратар МНС Яўген Бараноўскі.

“Вельмі сур’ёзны рост, такі непрыемны рост [колькасці загінулых]”, — сказаў ён.

Падзяліцца: