З-за чэргаў на мяжы з Польшчай “Мінсктранс” зноў арганізаваў бясплатную перасадку пасажыраў у аўтобусы, якія стаяць наперадзе

28 красавіка, Позірк. У сувязі з доўгімі чэргамі на мяжы з Польшчай “Мінсктранс” зноў арганізаваў бясплатную перасадку пасажыраў у аўтобусы прадпрыемства, якія стаяць наперадзе.
Умовы: наяўнасць свабодных месцаў у аўтобусах і квіток да Варшавы альбо варшаўскага аэрапорта імя Шапэна. “У выпадку непрадбачаных сітуацый (адмова браць пасажыраў, спагнанне паўторнай платы і гэтак далей)“ пасажырам прапануецца пісьмова паведамляць на ўказаны нумар тэлефона па “ўсіх даступных месенджарах”.
Упершыню бясплатная перасадка была арганізаваная на фоне чэргаў у мінулыя праваслаўныя Каляды. Пра яе было абвешчана 7 студзеня.
Да 22 гадзін 28 красавіка перад адзіным функцыянуючым для пасажыраў на беларуска-польскай мяжы пунктам пропуску “Брэст“ сабралася 95 аўтобусаў. Затрымка адпраўлення аўтобусаў з Варшавы на Мінск дасягае 13 гадзін. Устаноўлена чарговасць пасадкі пасажыраў у залежнасці ад часу, пазначанага ў квітку.
Між тым у пункце пропуску “Каменны Лог“ на беларуска-літоўскай мяжы чаргі аўтобусаў цяпер няма. У 20 гадзін стаяла два аўтобусы, у 18 і 16 гадзін — тры. На працягу дня “Мінсктранс” паведаміў аб затрымцы трох аўтобусаў, якія курсуюць паміж Беларуссю і Літвой.

- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС у тэмпах зніжэння цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


