Ціханоўская правядзе шэраг сустрэч у Кангрэсе ЗША

29 красавіка, Позірк. Шэраг сустрэч у Кангрэсе ЗША ў рамках візіту ў гэтую краіну правядзе дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, паведамляе яе прэс-служба.
Сустрэчы запланаваныя на 6–7 траўня.
Таксама ў гэтыя дні ў Вашынгтоне палітык возьме ўдзел у выязной сустрэчы ўдзельнікаў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы і выступіць аналітычным цэнтры Інстытут Хадсона.
2–3 траўня дэмлідар будзе ўдзельнічаць у арганізаваным Інстытутам Маккейна форуме ў Седоне (Арызона).
Паведамляецца, што 4–5 траўня ў Даласе (Тэхас) Ціханоўская правядзе сустрэчы “з міжнароднымі партнёрамі”.
Па вяртанні з ЗША, 8–9 траўня, чакаецца выступ палітыка на Балтыйскай асамблеі, дзе будуць абмяркоўвацца пытанні ўмацавання рэгіянальнага супрацоўніцтва і салідарнасці.
Будучы візіт у ЗША Ціханоўская анансавала 16 красавіка ў эфіры ютуб-канала “И Грянул Грэм”. Тады палітык заявіла, што плануе сустрэцца як з прадстаўнікамі адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа, так і з кангрэсменамі.
“Мы спрабуем данесці нашу пазіцыю і важнасць падтрымкі як Украіны, так і Беларусі, таму што мы лічым, што свабодная Беларусь таксама ў інтарэсах ЗША”, — сказала дэмлідар.
У 2024 годзе Ціханоўская наведвала ЗША двойчы, агулам — не менш за восем разоў.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


