У ДТЗ пад Лепелем загінуў мужчына, шпіталізаваныя двое дзяцей
29 красавіка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні паведамляе УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася 29 красавіка ў 14:50 на 144-м кіламетры аўтадарогі М-3 Мінск — Віцебск.
“Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца 1984 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем “Фольксваген Пасат”, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў сутыкненне з аўтамабілем “Шкода Кадыяк”, які рухаўся ў сустрэчным кірунку”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ад атрыманых траўмаў кіроўца “Фальксвагена” памёр на месцы здарэння. “6-гадовая пасажырка [гэтага аўтамабіля], кіроўца “Шкоды” і 8-гадовы пасажыр, які ехаў з ім, былі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя”, — паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Следчага камітэта.
Раней “Позірк” паведамляў, што агульная колькасць аўтамабільных аварый у Беларусі ў 2024 годзе павялічылася на 8,8% у параўнанні з 2023-м (з 3.173 да 3.453).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка