Украіна і РФ чарговы раз абмяняліся палоннымі на тэрыторыі Беларусі

6 траўня, Позірк. Украіна і Расія 6 траўня чарговы раз абмяняліся ваеннапалоннымі на беларускай тэрыторыі, вынікае з інфармацыі Міністэрства абароны РФ.
Паведамляецца, што кожны бок перадаў іншаму па 205 чалавек.
Расійскае абароннае ведамства заяўляе, што ваенаслужачым РФ на тэрыторыі Беларусі “надаецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога, а таксама прадстаўлена магчымасць звязацца са сваякамі”.
Пазней іх даставяць на радзіму для “праходжання лячэння і рэабілітацыі”.
Паведамляецца, што абмен адбыўся пры пасрэдніцтве Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
З пачатку 2025 года гэта ўжо чацвёрты раз, калі Украіна і РФ абменьваюцца палоннымі на тэрыторыі Беларусі. 19 красавіка кожны бок перадаў іншаму па 246 чалавек (дадаткова Украіне быў перададзены 31 паранены вайсковец у абмен на 15 расіян, якія мелі патрэбу ў тэрміновай медыцынскай дапамозе), 19 сакавіка — па 175 (да таго ж Украіна атрымала 22 цяжкапараненых), 5 лютага — па 150.

- Палітыка
- ПалітыкаСудовы працэс над журналістам Паўлам Дабравольскім праходзіць у закрытым рэжымеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВыкарыстанне бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу "Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя" да гэтага часу не зжытае — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


