У Кобрынскім раёне трактар сутыкнуўся з пасажырскім цягніком, рух адноўлены
11 траўня, Позірк. На рэгуляваным чыгуначным пераездзе без дзяжурнага работніка Кобрын-Гарадзец (Брэсцкая вобласць) трактар з каўшом сутыкнуўся з другім і трэцім вагонамі пасажырскага цягніка № 676 Брэст — Гомель, паведамляе БЧ.
Інцыдэнт адбыўся ў 11.36, светлавая і гукавая сігналізацыі на пераездзе працавалі.
“На момант таго, што адбылося ў цягніку, знаходзіўся 151 пасажыр. Паводле аператыўнай інфармацыі ніхто з іх не пацярпеў”, — гаворыцца ў рэлізе.
У выніку аварыі пашкоджана абшыўка вагонаў поезда.
Анансаваўся час затрымкі цягніка — да гадзіны. Аднак пазней перавозчык паведаміў, што састаў працягнуў рух затрымкай на 42 хвіліны (у 12:17).
Стужка навін
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства