Сілавікі вынялі атрыбутыку БСДП (Грамада) з дому бацькоў былога члена партыі, якую прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”

13 траўня, Позірк. Пра візіт сілавікоў у цывільным раніцай 13 траўня ў дом бацькоў былога члена дэ-юрэ ліквідаванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) паведаміў тэлеграм-канал палітычнай структуры.
Сам былы актывіст знаходзіцца за мяжой.
“Папрасілі паказаць асабістыя рэчы. У выніку забралі партыйны сцяг, партыйны білет, перадвыбарныя плакаты, буклеты, статут партыі і іншую партыйную літаратуру”, — гаворыцца ў паведамленні.
Напярэдадні стала вядома, што Міністэрства ўнутраных справаў 7 траўня прызнала БСДП (Грамада) “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Датычнымі да яго дзейнасці названыя старшыня партыі Ігар Барысаў і яго намеснік Ігар Маслоўскі.
Рэсурсамі “фарміравання” МУС лічыць сайт “За Свой Город”, телеграм-каналы “Вектор Новости”, “Сацыял-дэмакратычны канал”, “STOP LUKA (без цензуры)”, а таксама старонкі партыі ў “Інстаграме” і “Цік-Току”, старонкі “Активный Брест”, “Город Брест” у “Фэйсбуку”, асабістыя старонкі Барысава і Маслоўскага ў сацсетках .”Экстрэмісцкім” прызнаны нават лагатып партыі “ў выглядзе схематычнага малюнка ружы чырвонага колеру на белым фоне”.
Напрыканцы 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі”. У лютым 2023-га ён падпісаў закон, які пастрожыў патрабаванні да палітычных сіл і абавязаў усе існыя партыі прайсці працэдуру перарэгістрацыі.
У выніку ўлетку і ўвосень 2023 года было скасавана 12 палітычных сіл — Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, Беларуская патрыятычная партыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная Партыя партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, Беларуская аграрная партыя (самаліквідавалася).
У краіне засталося чатыры праўладныя партыі — “Белая Русь”, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
БСДП (Грамада) зрабіла спробу перарэгістравацца, але беспаспяхова. 5 верасня 2023 года Вярхоўны суд адхіліў скаргу партыі на адмову Міністэрства юстыцыі яе перарэгістраваць, а 20 верасьня ліквідаваў яе.
8 студзеня 2024 года партыя была выключаная з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Прылічаная да “экстрэмісцкай” дзейнасць пераследуецца ўладамі ў крымінальным парадку. Гэта адзін з актыўных інструментаў палітычных рэпрэсій.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка