Заснаваная ў 1992 годзе “Эканамічная газета” абвясціла аб спыненні выхаду

14 траўня, Позірк. З ліпеня спыняе выпуск “Эканамічная газета”, паведаміў яе галоўны рэдактар Фёдар Велікаселец на сайце выдання.
Паводле яго слоў, такое рашэнне прыняў сход акцыянераў ЗАТ “Белбізнеспрэс”, які з’яўляецца заснавальнікам і выдаўцом медыя.
Ці будзе абнаўляцца сайт выдання, не ўдакладняецца.
Велікаселец адзначае, што цяпер няма праблем знайсці неабходную інфармацыю ў інтэрнэце, таму “папяровым выданням з іх цыкламі друку і дастаўкі даводзіцца саступаць месца электронным сродкам масавай інфармацыі”.
“Да нашых паслуг дзясяткі, калі не сотні, сайтаў, у тым ліку ўсіх міністэрстваў і ведамстваў, спецыялізаваныя парталы, розныя галіновыя выданні. Такая сітуацыя ва ўсім свеце. І наша гісторыя не выключэнне і не падстава для песімізму. Хутчэй наадварот: мы ўсведамляем тую ролю, якую адыгралі ў станаўленні новых эканамічных адносін у краіне, і, “пакідаючы сцэну”, кажам: “Місія выканана!”, — паведаміў галоўрэд.
Выданне заснаванае ў 1992 годзе, да 2005 года выходзіла як “Нацыянальная эканамічная газета”. Разавы тыраж дасягаў 40 тыс. асобнікаў.
На старонках газеты друкавалі дакументы, каментарыі да іх, тлумачэнні пытанняў гаспадарчай дзейнасці.
Такім чынам, у Беларусі не застанецца недзяржаўных грамадска-палітычных друкаваных выданняў. Пры гэтым на падтрымку прапагандысцкіх СМІ ўлады выдзяляюць з бюджэту больш за 145 млн рублёў штогод.
Сістэмныя рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Рэдакцыі працуюць у выгнанні. Пры гэтым перад выбарамі ўзмацняецца ціск на тых, хто застаўся ў краіне, і тых, хто жыве за мяжой. У апошні час рэдакцыі масава сутыкнуліся з эканамічнымі цяжкасцямі і неабходнасцю скарачаць штаты.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у Беларусі ў зняволенні ўтрымліваецца 39 прадстаўнікоў СМІ.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
