Ціханоўская: 30 год таму думка народа, якому Лукашэнка абяцаў служыць, перастала мець для яго значэнне

14 траўня, Позірк. З моманту правядзення рэферэндуму 14 траўня 1995 года “думка народа, якому ён абяцаў служыць”, перастала мець значэнне для Аляксандра Лукашэнкі, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце з нагоды яго гадавіны.
Паводле палітыка, падзеі 30-гадовай даўніны прывялі Беларусь да аўтарытарнага рэжыму, залежнасці ад Расіі, захавання “савецкай эканомікі, нестабільнага росту эканомікі, аслабленай валюты, абмежаваных рэформаў, рэпрэсій, задушэння пратэстаў”, татальнага дзяржаўнага кантролю ўлады над СМІ.
“Як жа адно, здавалася б, звычайнае рашэнне магло прывесці да такіх вынікаў? Усё проста: замест таго, каб развіваць уласную культуру, праводзіць сучасныя еўрапейскія рэформы і будаваць моцную, незалежную дзяржаву, рэжым Лукашэнкі зрабіў стаўку на яднанне з Расіяй”, — адзначыла дэмлідар.
Гэта, падкрэсліла Ціханоўская, прывяло краіну да мізэрных заробкаў, ідэалагічных звальненняў, палітычных арыштаў, ізаляцыі ад цывілізаванага свету, напружаных адносінаў з суседзямі, перапісвання гісторыі, забыцця беларускай культуры, “страты ідэнтычнасці, залежнасці ад чужой улады”.
“Мы адчынілі дзверы “рускаму міру”, і ён намагаецца забраць у нас найдаражэйшае — самасвядомасць”, — падкрэсліла палітык.
Ціханоўская заклікала захоўваць і перадаваць беларускую культуру дзецям, часцей размаўляць па-беларуску, чытаць беларускія кнігі і слухаць беларускую музыку, падтрымліваць тых, хто стварае на беларускай мове.
“Сапраўдная свабода пачынаецца з любові да свайго. І калі мы хочам быць гаспадарамі на сваёй зямлі, то мусім шанаваць нашую спадчыну і караіну”, — падкрэсліла яна.
14 траўня 1995 году па ініцыятыве Александра Лукашэнкі ў Беларусі прайшоў рэферэндум. У бюлетэнь для галасавання ўносіліся пытанні аб наданні расійскай мове статусу дзяржаўнай; аб зьмяненні дзяржаўнай сімволік (бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” прапанавалася змяніць на сімвалы, амаль ідэнтычныя з тымі, што мела БССР); аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй; аб надзяленні прэзыдэнта правам распускаць Вярхоўны Савет датэрмінова.
16 траўня 1995 году, калі афіцыйна абвешчаныя вынікі рэфэрэндуму яшчэ фармальна не набылі законнай сілы, Іван Ціцянкоў, які займаў тады пасаду кіраўніка справамі Лукашэнкі, зняў з даху Дома ўраду бел-чырвона-белы сьцяг і разарваў яго.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


