У красавіку МАЗ прадаў на расійскім рынку амаль удвая менш новых грузавікоў, чым год таму

15 траўня, Позірк. У красавіку 2025 года на расійскім рынку быў прададзены 281 новы грузавік Мінскага аўтамабільнага завода — на 46,4%, або ў 1,9 раза, менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (524), гаворыцца ў даследаванні “АСМ-холдынг” (РФ).
Прадукцыя МАЗа ў мінулым месяцы падзяліла з кітайскім брэндам Shacman 5-е і 6-е месцы ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынку Расіі, канстатавалі эксперты (у студзені, лютым і сакавіку было чыстае 6-е месца). Доля на рынку склала 5,6%.
Лідарамі продажаў у справаздачным месяцы сталі: КамАЗ — 1.494 (-31% да красавіка 2024-га), SITRAK — 529 (-62,1%), ГАЗ — 409 (-41,7%).
За першую траціну 2025 года беларускае прадпрыемства рэалізавала на рынку РФ 1.136 грузавікоў (1.878; -39,5%).
За мінулы год беларускае прадпрыемства збыла ў РФ 5.719 адзінак гэтай тэхнікі (за 2023 год — 6.406; -10,7%).
Пяцёрка лідараў продажаў па выніках 2024 года: КамАЗ (23.121; -26,5% да ўзроўню продажаў 2023-га), SITRAK (19.376; -19,2%), Shacman (15.545; -25,6%), FAW (11.680; -26,3%), Dongfeng (9.990; рост у 2,1 раза).
На нарадзе па развіцці прамысловасці 9 красавіка 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “айчынная прадукцыя саступае аналагам як у цане, так і ў якасці”. “Доля нашых грузавых аўтамабіляў [на расійскім рынку] знізілася — да 6%”, — звярнуў увагу ён.
Лукашэнка таксама адзначыў, што пры рэалізацыі ў РФ па схеме “вытворца — генеральны імпарцёр — дыстрыбутар — дылер — канчатковы спажывец” кошт грузавой і пасажырскай тэхнікі МАЗа ўзрастае на 20%.
15 чэрвеня 2023 года першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што рынак аўтатэхнікі Саюзнай дзяржавы “мае патрэбу ў аператыўным прыняцці спецыяльных ахоўных мер праз актыўную экспансію кітайскіх вытворцаў”.
“Гаворка не проста пра падвышэнне імпартных пошлін, тут поля для манеўру амаль няма. Я маю на ўвазе антыдэмпінгавыя і спецахоўныя захады”, — сказаў Снапкоў.
Паводле яго слоў, экспансія ўсходніх партнёраў на беларускім і расійскім рынках аўтамабільнай грузавой тэхнікі відавочная, а дынаміка іх продажу палохае.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


