Для перавозкі тавараў адкрыты прамы чыгуначны маршрут Мінск — Пекін
16 траўня, Позірк. Аб адкрыцці рэгулярных грузавых перавозак па маршруце Мінск — Пекін паведамляе кітайскае інфармацыйнае агенцтва “Сіньхуа”.
Першы цягнік выйшаў з Пекіна ў Мінск 15 траўня, у 55 кантэйнерах ён перавозіць 293 тоны аўтазапчастак і іншых тавараў кітайскай вытворчасці, гаворыцца ў паведамленні.
Чакаецца, што ў Мінск цягнік прыбудзе праз 15 сутак пасля адпраўлення.
“Запуск новага рэйса, як чакаецца, будзе спрыяць выхаду на глабальны рынак вялікіх [аб’ёмаў] тавараў кітайскай вытворчасці і павышэнню іх уплыву на міжнародным рынку. Адначасова ён таксама зробіць унёсак у забеспячэнне ў краінах — удзельніцах “Пояса і шляху” бесперабойнага гандлю і стымуляванне эканамічнага росквіту”, — адзначае агенцтва.
У 2023 годзе аб’ём узаемнага гандлю паміж Пекінам і Мінскам дасягнуў 8,44 млрд долараў, павялічыўшыся ў параўнанні з 2022 годам на 67,3% і “ўстанавіў рэкорд”, паведаміў летась 1 лістапада пасол Кітая Чжан Вэньчуань.
Паводле слоў дыпламата, Беларусь займае спрыяльнае эканоміка-геаграфічнае становішча паміж Еўрапейскім саюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам.
“Хоць Беларусь цяпер сутыкаецца з пэўнымі цяжкасцямі ў галіне знешніх абменаў і супрацоўніцтва, аднак суседзяў не выбіраюць. Колькі б выпрабаванняў ні было пройдзена, добрасуседства, сяброўства і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва — гэта павевы часу і чаканні народаў”, — адзначыў пасол.
Беларуская бок не публікуе даных пра двухбаковы абарот з Кітаем з 2021 года. Тады ён склаў 5,85 млрд долараў (экспарт — 1,31 млрд, імпарт — 4,54 млрд).

- ЭканомікаПрадстаўнік Мінфіна заявіў пра шматлікія выпадкі неэфектыўнага расходавання грошай і каштоўнасцяў, набытых за кошт казны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваДругі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 верасня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+