МАРГ выявіў парушэнні ў 75% правераных аб’ектаў рытуальных паслуг
15 траўня, Позірк. Па выніках праведзенага маніторынгу супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) выявілі парушэнні ў 75% аб’ектаў, якія аказваюць рытуальныя паслугі і гандлююць адпаведнымі таварамі, паведамляе прэс-служба ведамства.
Парушэнні ў асноўным датычацца “правілаў бытавога абслугоўвання ў частцы адсутнасці неабходнай інфармацыі для спажыўца”, гаворка пра “пералік аказваемых відаў паслуг, тарыфаў на гэтыя паслугі і інш.”.
У профільных гандлёвых аб’ектах “устаноўленыя парушэнні ў частцы адсутнасці пераліку тавараў, абавязковых да наяўнасці для рэалізацыі, цэннікаў на тавары, да ведама пакупнікоў не даведзена неабходная інфармацыя аб таварах”, гаворыцца вв паведамленні.
“Гаспадарчым суб’ектам накіраваныя рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў”, — адзначылі ў МАРГ.
Ведамства таксама паведаміла аб праведзеным апытанні грамадзян аб “мэтазгоднасці ўвядзення ліцэнзавання рытуальных паслуг”.
Заяўляецца, што большасць рэспандэнтаў (61%) “не ўпэўнена” ў неабходнасці такога ліцэнзавання. 39% “дадзеную прапанову” падтрымала. Усяго быў апытаны 1241 чалавек.
“Пытанні рытуальных паслуг з’яўляюцца вельмі важнымі і адчувальнымі для нашых грамадзян. МАРГ працягне ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі на гэтым рынку”, — падкрэслілі ў ведамстве.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


