Прадстаўніца АПК Зазулінская: Палітыка дзяржавы фактычна заахвочвае гамафобію

17 траўня, Позірк. У Беларусі супольнасць ЛГБТК+ ёсць адной з найбольш уразлівых груп, заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская 17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй.
Паводле яе слоў, якія прыводзіць прэс-служба АПК, людзі з супольнасці ЛГБТК+ “сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, сацыяльнай ізаляцыяй, пагрозамі і гвалтам”, “іх правы не абароненыя, а палітыка дзяржавы фактычна заахвочвае гамафобію”.
“Мы выступаем за тое, каб сацыяльная палітыка Новай Беларусі была інклюзіўнай — з гарантыямі недыскрымінацыі паводле прыкметы сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці”, — адзначыла прадстаўніца палітычнай структуры.
Для гэтага, на думку Зазулінскай, патрэбная “забарона дыскрымінацыі ў працоўных, адукацыйных, медыцынскіх і сацыяльных установах”, “прызнанне ўразлівасці” людзей з супольнасці ЛГБТ+ “у сітуацыях гвалту, міграцыі і зняволення”, “публічная палітычная прысутнасць тэм ЛГБТ+ у праграмных дакументах і рэформах”, абарона актывістаў і валанцёраў ЛГБТ+, “якія зазнаюць пераслед”.
“Гэта не пра “асаблівыя правы”. Гэта пра базавую роўнасць, бяспеку і годнасць. Роўнасць павінна быць часткай палітыкі, а не маральнай пазіцыі. Мы працуем, каб гэта замацаваць у дакументах сацыяльнай рэформы і каб інклюзія стала не лозунгам, а стандартам”, — заявіла прадстаўніца АПК па сацпалітыцы.
19 лістапада 2024 года арганізацыя “Прававая ініцыятыва” прадставіла справаздачу аб сітуацыі з супольнасцю ЛГБТК+ у Беларусі. У ёй адзначаецца, у прыватнасці, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі прадпрымае актыўныя крокі па падаўленні гендарнай і сексуальнай разнастайнасці, выкарыстоўваючы як юрыдычныя інструменты, так і прапаганду для дыскрэдытацыі прадстаўнікоў супольнасці ЛГБТК+.
Прыводзяцца сведчанні катаванняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да супольнасці ЛГБТК+ пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, уключаючы фізічны і псіхалагічны гвалт падчас затрымання, а таксама выкарыстанне ў прапагандысцкіх мэтах прыналежнасці да ЛГБТК+ як негатыўнай з’явы. Адзначаецца, што пасля 2021 года, калі ў краіне былі ліквідаваныя практычна ўсе незалежныя арганізацыі ЛГБТК+, супольнасць пазбавілася магчымасці абараняць свае правы і стала яшчэ больш безабаронным перад гамафобнай палітыкай рэжыму.
Актывістка Наста Базар, прадстаўляючы даклад, нагадала, што Міністэрства культуры ў красавіку 2024 года прыраўняла дэманстрацыю “нетрадыцыйных палавых адносін” да парнаграфіі, фактычна забараніўшы любое абмеркаванне пытанняў на тэму ЛГБТК+ у станоўчым або нейтральным ключы. Туды ж аднесена і чайлдфры (бяздзетнасць).
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБольшасць грамадзян Румыніі, якія галасавалі ў Беларусі, выбралі праеўрапейскага кандыдата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошнюю анамальна халодную ноч на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВіцебская вобласць з'яўляецца аўтсайдарам па большасці сацыяльна-эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі пабудавана на 5,7% больш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка