Больш за 90% музейных каштоўнасцей вывезена падчас Другой сусветнай вайны ў Расію і там застаецца — гісторык

18 траўня, Позірк. На тэрыторыю Расіі падчас Другой сусветнай вайны з Беларусі было вывезена 93% музейных каштоўнасцей, заявіў гісторык Аляксей Бацюкоў на адкрыцці выставы “Пяць артэфактаў — і толькі адна ноч” у Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве 17 траўня.
“Засталося ўсяго 7% артэфактаў у беларускіх музеях і сховішчах. Усе астатнія прадметы знаходзяцца на тэрыторыі Расіі — у музеях, у спецсховішчах — і не дасягальныя для беларускага наведвальніка і даследчыка, — сказаў ён. — Сотнямі тысяч адзінак яны там ляжаць […], не апрацоўваюцца там і не вяртаюцца назад у Беларусь, хаця былі вывезены менавіта каб быць захаванымі на час вайны”.
Бацюкоў выступіў куратарам аднадзённай выставы, якая спаслучыла каштоўнасці, выкупленыя за апошнія гады ў розных краінах беларусамі ў эміграцыі, у прыватанасці, ініцыятывай MALDZIS і Клубам беларускіх мецэнатаў пры падтрымцы Беларускай рады культуры.
У адным месцы былі прадстаўлены Статут ВКЛ, выдадзены ў 1693 годзе па-польску, мастацкая кніга Мікалая Крыштафа Радзівіла “Перагрынацыя” на лацінскай мове (1614) дзве Радзівілаўскія мапы Вялікага княства Літоўскага канца XVII стагоддзя і ліст берасцейскага ваяводы Яна Антонія Гараіна, напісаны ў часы першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772).
“Мы імкнемся аб’яднаць усе [беларускія ініцыятывы] і музеі ў замежжы ў агульную супольнасць, каб мы разам займаліся такой справай, як адказнасць за гістарычную памяць у Беларусі”, — падкрэсліў Бацюкоў.
“Тое, што адбываецца зараз у Беларусі — гэта вынішчэнне гістарычнай памяці, выкараненне нашай нацыягальнай ідэнтычнасці. Яно ідзе мэтанакіравана, — дадаў гісторык. — Калі вы зараз з’явіцеся ў музеі ў Беларусі, то першае, што пабачыце, — гэта будзе выстава, прысвечаная генацыду беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Такая выстава, напрыклад, у 2023 годзе сустрэла мяне ў Камянецкай вежы”.
Паводле яго, некаторыя музеі ў Беларусі гатовыя прымаць выкупленыя за мяжой каштоўнасці, але “цудоўна зразумела, што гэта можа прывесці да рэпрэсій унутры гэтых інстытуцый”: “Таму пакуль што працэс іх вяртання яшчэ не завершаны”.
Бацюкоў узначальваў Музей гісторыі Магілёва. Пасля палітычна матываванага пераследу напрыканцы 2023 года пакінуў Беларусь.

Пункт прызначэння — Беларусь. Як вяртаць у краіну страчаныя каштоўнасці
- Палітыка
- ЭканомікаВіцебская вобласць з'яўляецца аўтсайдарам па большасці сацыяльна-эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі пабудавана на 5,7% больш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка публічна палемізаваў з Пазьняком аб санкцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская і Макрон дамовіліся ў найбліжэйшы час абмеркаваць тэму беларускіх палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка