Літва падала ў Міжнародны суд ААН пазоў супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам (дапоўнена)

19 траўня, Позірк. Літоўскі ўрад 19 траўня падаў пазоў супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН, каб “прыцягнуць беларускі рэжым да адказнасці за арганізацыю маштабнага прытоку мігрантаў у Літву“, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў гэтай балтыйскай краіны.
Справа тычыцца парушэнняў абавязацельстваў дзяржаў паводле пратакола ААН супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, моры і паветры.
“З 2021 года Літва сутыкаецца з беспрэцэдэнтным ростам патоку нелегальных мігрантаў з Беларусі. Доказы, сабраныя літоўскімі ўладамі, пацвярджаюць наўпроставае дачыненне беларускага рэжыму да арганізацыі плыні мігрантаў”, — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Адзначаецца, што беларускія дзяржаўныя кампаніі павялічылі колькасць рэйсаў з краін Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў, арганізавалі выдачу віз і размяшчэнне прыбываючых мігрантаў; пасля прыбыцця ў Беларусь многіх мігрантаў суправаджалі да літоўскай мяжы беларускія сілавікі. Мігранты перасякалі яе нелегальна, часцяком у небяспечных для жыцця ўмовах.
Беларускія памежнікі, “нягледзячы на неаднаразовыя просьбы аб супрацоўніцтве, адмовіліся супрацоўнічаць з літоўскімі ўладамі, каб спыніць гэтыя незаконныя перасячэнні мяжы“, адзначыла замежнапалітычнае ведамства.
“Літва разглядае гэтыя дзеянні як наўмысную спробу беларускага рэжыму выкарыстоўваць міграцыю як сродак палітычнага ціску на Літву і Еўрапейскі саюз у адказ на іх падтрымку беларускай дэмакратыі і санкцыі за парушэнні правоў чалавека”, — падкрэсліваецца ў заяве.
Вільнюс патрабуе “поўную кампенсацыю нанесенай шкоды, уключаючы выдаткі на будаўніцтва плота, і гарантыі таго, што дзеянні, якія супярэчаць міжнароднаму праву, не паўторацца“.
Літва “паслядоўна выкарыстоўвае магчымасці, якія надаюцца міжнародным правам, для забеспячэння адказнасці недэмакратычных рэжымаў“, летась краіна стала першай, якая звярнулася ў Міжнародны крымінальны суд з просьбай пачаць расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Аляксандра Лукашэнкі: прымусовую дэпартацыю і пераслед асоб і іншае жорсткае абыходжанне, якое супярэчыць асноватворным нормам міжнароднага права.
У МЗС нагадалі, што ў Вільнюсе неўзабаве адкрыецца інфармацыйны пункт Савета Еўропы для грамадзян Беларусі.
30 верасня 2024 года ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у Гаазе матэрыялы аб “трансгранічных злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Вільнюс патлумачыў сваё рашэнне тым, што больш не можа бяздзейнічаць.
У звароце ў МУС літоўскі ўрад адзначыў: “Маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што з 1 траўня 2020 года і па цяперашні час супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі паводле загаду высокапастаўленых беларускіх палітычных, праваахоўных і ваенных чыноўнікаў здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці”. Пад імі маюцца на ўвазе дэпартацыя, пераслед і “іншыя бесчалавечныя акты”.
Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут, падтрымаць намаганні Літвы па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў МУС шляхам далучэння да звароту.
Міжнародны суд ААН таксама, як і Міжнародны крымінальны суд, засядае ў Гаазе, але мае іншую кампетэнцыю. МКС не ўваходзіць у афіцыйныя структуры арганізацыі Аб’яднаных Нацый, хоць можа ўзбуджаць справы на прадстаўленне Савета Бяспекі ААН.
- ПалітыкаБольшасць грамадзян Румыніі, якія галасавалі ў Беларусі, выбралі праеўрапейскага кандыдата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошнюю анамальна халодную ноч на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВіцебская вобласць з'яўляецца аўтсайдарам па большасці сацыяльна-эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі пабудавана на 5,7% больш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка публічна палемізаваў з Пазьняком аб санкцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская і Макрон дамовіліся ў найбліжэйшы час абмеркаваць тэму беларускіх палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+