Рыжанкоў абмеркаваў з амбасадарам Палестыны, які завяршае місію, перспектывы аднаўлення міру ў сектары Газа
20 траўня, Позірк. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў і амбасадар Палестыны Ахмед Махамед аль-Мадбух 20 траўня “абмяняліся меркаваннямі пра бягучую сітуацыі ў рэгіёне Блізкага Усходу і перспектывах аднаўлення міру і бяспекі ў сектары Газа”, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Адзначаецца, што сустрэча адбылася з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі амбасадара ў Беларусі.
Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся “пытанні супрацоўніцтва ў розных сферах у межах двухбаковага парадку дня і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях”, гаворыцца ў паведамленні. Рыжанкоў, як заяўляецца, “падзякаваў амбасадару за значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне традыцыйна дружалюбных беларуска-палесцінскіх адносін”.
Ахмед Махамед аль-Мадбух уручыў даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку 30 верасня 2022 года.
Апошні, віншуючы 29 лістапада мінулага года прэзідэнта Палестыны Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам, выказаў зацікаўленасць у “далейшым паглыбленні дружалюбнага дыялогу” і “рэалізацыі значнага патэнцыялу супрацоўніцтва”.
Лукашэнка “асабліва адзначыў блізкасць падыходаў Беларусі і Палестыны да пашырэння міжнародных адносін, якія базуюцца на агульнапрызнаных прынцыпах суверэннай роўнасці краін, узаемнай павагі і ўліку інтарэсаў”.
Сітуацыя на Блізкім Усходзе рэзка абвастрылася, калі 7 кастрычніка 2023 года на тэрыторыю Ізраіля з сектара Газа ўварваліся баевікі ваеннага крыла руху ХАМАС. Адначасова з Газы пачаўся інтэнсіўны ракетны абстрэл ізраільскай тэрыторыі. У выніку тэрарыстычнай атакі ў Ізраілі загінула 1,2 тыс. чалавек з 37 краін, у тым ліку трое грамадзян Беларусі; пацярпелі 7,3 тыс.
Таксама, паводле афіцыйных звестак, 7 кастрычніка 2023 года ХАМАС захапіў 251 чалавека. Паводле даных уладаў Ізраіля, баевікі ўтрымліваюць цяпер 20 жывых закладнікаў. Яшчэ 25 загінулі ў палоне, іх целы застаюцца ў тэрарыстаў, статус трох закладнікаў невядомы. Вызваленыя (у тым ліку ў рамках абменаў), выратаваныя або знойдзеныя мёртвымі каля 200 чалавек, каля 150 з іх жывыя.
У адказ Ізраіль распачаў ваенную аперацыю, пра пачатак яе новай фазы было афіцыйна абвешчана сёлета 17 траўня. Міністэрства аховы здароўя Газы (дзейнічае пад кантролем ХАМАС) заяўляе, што ў выніку ізраільскай аперацыі забіта больш за 52 тыс. чалавек, паранена больш за 118 тыс. Паводле даных мінздароўя Палестынскай аўтаноміі, якія ААН лічыць дакладнымі, больш за 39% забітых у Газе — мужчыны прызыўнога ўзросту, 19% — жанчыны, 32% — непаўналетнія, больш за 8% — сталага ўзросту (ад 60 гадоў).
Ізраіль заяўляе, што з пачатку вайны ў Газе знішчана або ўзята ў палон больш за 17 тыс. баевікоў і іх камандзіраў. ХАМАС прызнае гібель прыкладна 6 тыс. баевікоў.
Паводле звестак ААН, каля 1,7 млн жыхароў сектара Газа былі вымушаныя пакінуць свае дамы. 1,3 млн перамешчаных жыхароў Газы жывуць у прытулках на поўдні сектара.
Лукашэнка наведваў Ізраіль і Палестыну ў студзені 2000 года.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка