Ціханоўская разлічвае на падтрымку беларусаў з боку Даніі, якая на паўгода стала старшынёй Савета ЕС

1 ліпеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская разлічвае, што Данія, якая на найбліжэйшыя паўгода стала старшынёй Савета ЕС, будзе падтрымліваць беларусаў у іх барацьбе за свабоду.
Акрамя таго, палітык разлічвае на лідарства Капенгагена “ў абароне дэмакратыі, умацаванні еўрапейскай еднасці”.
Ціханоўская таксама падзякавала Польшчы за “моцнае і прынцыповае старшынства ў Савеце ЕС” у папярэднія паўгода.
“Вашае кіраўніцтва трымала свабоду, бяспеку і дэмакратычную Беларусь у цэнтры еўрапейскага парадку дня”, — канстатавала яна.
Савет ЕС — адзін з ключавых інстытутаў Еўрасаюза, які прадстаўляе інтарэсы ўрадаў краін — членаў аб’яднання. Савет ЕС сярод іншага прымае законы і рэгулюе палітыку ў розных сферах (разам з Еўрапарламентам); падпісвае і зацвярджае міжнародныя дагаворы і пагадненні ад імя ЕС.
Краіна, якая старшынствуе ў Савеце ЕС, адказвае за падрыхтоўку і правядзенне пасяджэнняў розных канфігурацый (па знешніх справах, эканоміцы, экалогіі ды інш.); фармуе парадак дня; прапануе прыярытэты і ключавыя тэмы, якія будуць абмяркоўвацца і вырашацца на працягу паўгода; выступае медыятарам і каардынатарам.
Рэгулярная ратацыя забяспечвае раўнапраўе краін — членаў ЕС, разнастайнасць прыярытэтаў і поглядаў, зніжае цэнтралізацыю ўлады.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка


