Мінск 05:44

Праваабаронца Кісляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку

Фота: "Позірк"

20 траўня, Позірк. Беларускі праваабаронца Раман Кісляк абскардзіў рашэнне Тбіліскага гарадскога суда, які раней часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў наданні прытулку ў Грузіі.

Разам з тым, як паведаміў праваабаронца “Позірку”, рашэнне суда таксама абскардзіў Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі.

“Мы з адвакатам даведаліся, што дэпартамент міграцыі 15 траўня абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, і мы накіравалі сваю скаргу”, — удакладніў Кісляк.

Рашэнне пра частковае задавальненне скаргі на адмову ў прытулку Тбіліскі гарадскі суд прыняў 26 сакавіка.

“Як я зразумеў са слоў адваката, Дэпартамент міграцыі МУС павінен паўторна разгледзець маю справу”, — паведаміў “Позірку” Кісляк.

Паводле яго слоў, суд, мяркуючы па ўсім, не задаволіў патрабаванне выдаць новы адміністрацыйна-прававы акт аб статусе бежанца.

Апошняе пасяджэнне суда па скарзе Кісляка адбылося 19 сакавіка, пасля чаго суддзя ўзяла тыдзень на вынясенне рашэння.

“Для беларусаў у Грузіі гэта першы выпадак, калі скарга на адмову ў прытулку задавальняецца хаця б часткова”, — адзначыў тады праваабаронца.

У 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб надаванні прытулку.

Як паведамляў “Позірк”, 19 сакавіка на пасяджэнні Тбіліскага гарадскога суда Дэпартамент міграцыі МУС пісьмова падаў свае аргументы суддзі і папрасіў адмовіць у задавальненні скаргі.

21 сакавіка ў Тбіліскім гарсудзе прайшло папярэдняе пасяджэнне па скарзе на адмову Дэпартамента міграцыі МУС даць прытулак дэлегату Каардынацыйнай рады, былой прафесійнай спартсменцы Марыне Зялёнай (Калінінай) і яе малалетняму дзіцяці.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: