Выдавецтва “Скарына” працягне працу ў “ранейшым рэжыме” нягледзячы на прызнанне “экстрэмісцкай” яго інстаграм-старонкі
20 траўня, Позірк. Прызнанне “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнту інстаграм-старонкі выдавецтва “Скарына” з’яўляецца “незаконным умяшаннем у дзейнасць” праекта і “палітычна-матываванай спробай ціску на яго супрацоўнікаў”. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 20 траўня заяве выдавецтва.
“Мы катэгарычна адмаўляем суду, залежнаму ад прэзідэнцкай улады ў Беларусі, у праве выносіць рашэнні па пытаннях творчай дзейнасці, мыслення і інтэлектуальнай свабоды”, — гаворыцца ў заяве.
“Выдавецтва “Скарына” (Skaryna Press) заснаванае і дзейнічае ў Лондане. Яно працягвае доўгія і слаўныя традыцыі беларускага эмігранцкага кнігадрукавання. Адсутнасць цэнзуры, ліцэнзавання і іншага кантролю над выдавецкай дзейнасцю ў краіне была важным фактарам для стварэння выдавецтва з фокусам на беларускай тэматыцы ў Вялікабрытаніі. За два з паловай гады працы ў выдавецтве выйшла больш за 50 кніг мастацкай літаратуры, паэзіі, публіцыстыкі і навуковых тэкстаў”, — адзначае выдавецтва.
Падкрэсліваецца, што дзейнасць праекта з’яўляецца “важкім прыкладам укладу эміграцыі ў захаванне і развіццё беларускай культуры і мовы”. “Мы не верым у дыктат межаў, мы працуем на будучыню, дзе нашым домам і маяком будзе дэмакратычная і багатая на разнастайнасць поглядаў і ідэй Беларусь”, — заяўляе “Скарына”.
Звяртаецца ўвага, што “незаконныя рашэнні судоў Рэспублікі Беларусь не маюць юрысдыкцыі ў Вялікабрытаніі”.
“Рэдакцыйны калектыў будзе працягваць сваю працу ў ранейшым рэжыме: рыхтаваць кнігі ў Беларусі і за мяжой, выдаваць і распаўсюджваць іх па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі. Ні адна з нашых кніг не з’яўляецца экстрэмісцкай, набываць і мець іх у Беларусі бяспечна. Чытайце нашы электронныя кнігі, калі не маеце доступу да друкаваных. На змену “Інстаграму” прыйдуць іншыя сацыяльныя сеткі — сачыце за аб’явамі”, — заклікала выдавецтва.
Кантэнт старонкі выдавецтва ў “Інстаграме” прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” 15 траўня. Рашэнне прыняў суд Маладзечанскага раёна (Мінская вобласць).
Выдавецтва “Скарына” заснаванае ў 2022 годзе пры ўдзеле Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка