Мінск 22:31

У 2024 годзе на дарогах пацярпела 3,8 тыс. дзікіх жывёл, трэба рэгуляваць іх колькасць — навуковец НАН

Еўрапейская казуля
Ілюстрацыйнае фота: Erik Karits / freepik.com

21 траўня, Позірк. У 2024 годзе на дарогах Беларусі ў выніку ДТЗ загінула або было траўмавана каля 3,8 тыс. дзікіх жывёл, паведаміў на прэс-канферэнцыі 21 траўня ў Мінску намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай працы Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Павел Гештаўт.

Паводле яго слоў, больш за ўсё ахвяр — звыш 2,5 тыс. — сярод казуль. Таксама загінула або пацярпела крыху больш за 1 тыс. ласёў, 158 аленяў, 136 дзікоў. З кожным годам колькасць ДТЗ з удзелам жывёл павялічваецца.

Гештаўт лічыць, што трэба не толькі агароджваць праблемныя ўчасткі і праводзіць адпаведную працу з кіроўцамі, але і рэгуляваць колькасць жывёл.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: