Хрэнін папярэдзіў афіцэраў пра магчымыя “непапраўныя наступствы” войнаў ва Украіне і на Блізкім Усходзе

20 чэрвеня, Позірк. “Прымаць нестандартныя рашэнні ў складаных умовах і ў найкарацейшыя тэрміны” ў сувязі з ваеннымі канфліктамі ў розных рэгіёнах давядзецца афіцэрам — выпускнікам факультэта Генеральнага штаба Узброеных сіл, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін падчас уручэння ім дыпломаў 20 чэрвеня.
“Адсутнасць сістэмы стрымак і проціваг прывяла да дэградацыі бяспекі ва ўсіх сферах, татальная мілітарызацыя планеты і далейшае разрастанне ўкраінскага і блізкаўсходняга канфліктаў пагражаюць непапраўнымі наступствамі глабальнага маштабу”, — цытуе яго прэс-служба ведамства.
Сёлета, як адзначае Мінбароны, факультэт выпускае 155 афіцэраў, з іх 19 — афіцэры аператыўна-стратэгічнага ўзроўню і 136 — аператыўна-тактычнага.
У 2024 годзе на аналагічным мерапрыемстве Хрэнін заявіў, што “гарачы канфлікт [ва Украіне] развязаны Захадам каля нашых межаў”: “Прыярытэтную ўвагу кожны з вас, выпускнікоў, павінен надаць баявой падрыхтоўцы”.
Факультэт рыхтуе камандзіраў і кіраўнікоў вышэйшага звяна, здольных “эфектыўна дзейнічаць у сучасных умовах”. Заняткі праводзяць “выключна генералы і афіцэры, якія маюць багаты досвед службы на камандных і штабных пасадах”.
Мінск падтрымлівае Маскву ў распачатай ёю 24 лютага 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
З 13 чэрвеня Ізраільская армія атакуе розныя цэлі на тэрыторыі Ірана — у асноўным ваенныя і ядзерныя аб’екты, а таксама дзяржустановы. У выніку серыі дакладных удараў ліквідавана вышэйшае камандаванне Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, іранскай арміі і разведкі, забіта дзевяць навукоўцаў-ядзершчыкаў. Іран заяўляе пра сотні загінулых і тысячы параненых на сваёй тэрыторыі. У адказ Іран наносіць масіраваныя ўдары з выкарыстаннем балістычных ракет і беспілотнікаў.

- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — траўні ў Брэсцкай вобласці былі лепшыя паказчыкі ў сальда знешняга гандлю тавараміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ чэрвені Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту спажывецкіх цэнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — чэрвені ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пабудавана менш жылля, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+