Віцэ-прэм’ер Шулейка пра замаразкі, якія пашкодзілі пасевы: Старажылы не памятаюць такіх умоў надвор’я

21 траўня, Позірк. Замаразкі гэтай вясной нанеслі істотную шкоду сельскагаспадарчым культурам, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка 21 траўня па выніках інспекцыі ў Ганцавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць).
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба ўрада, “старажылы не памятаюць такіх умоў надвор’я”.
“Выдатна пачыналіся вясновыя палявыя работы, усе былі сканцэнтраваныя, — сказаў віцэ-прэм’ер. — Назапашана ўсё неабходнае: і тэхніка падрыхтаваная, і ўгнаенні, і насенне. Пачалі сяўбу, усё ішло добра. Потым выпаў снег (ён асаблівай бяды нам не прынёс), але стыхійныя зваротныя замаразкі прынеслі сур’ёзныя пашкоджанні сельгаскультур як азімых, так і яравых”.
Адзначаецца, што Брэсцкая вобласць — адна з найбольш пацярпелых ад замаразкаў.
“Брэстчына гаспадарыць на тарфяніках, а там звычайна крытычныя тэмпературы складваюцца, асабліва калі адбываюцца катаклізмы ў прыродзе, — адзначыў Шулейка. — Сёння накіраваныя ўсе сілы, каб максімальна кампенсаваць нарыхтоўку кармоў і атрыманне збожжа. Выразна праглядаецца, што лепшым кампенсатарам можа стаць кукуруза”.
Да прызначэння 27 чэрвеня 2024 года на пасаду віцэ-прэм’ера Шулейка працаваў старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.
Як сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета, з пачатку траўня перапісана 72 тэмпературныя антырэкорды.
Чаргаванне ў красавіку — траўні цёплага надвор’я з “рэзкім пахаладаннем і працяглымі замаразкамі” негатыўна паўплывала на “развіццё сельскагаспадарчых культур ва ўсіх рэгіёнах, найбольш пацярпелі пасевы азімых культур”, заявіў на нарадзе 14 траўня прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Паводле яго слоў, “пагодна-кліматычныя ўмовы бягучага года” дазволілі сельгасарганізацыям “прыступіць да вясновых палявых работ у сакавіку”, гэта значыць “практычна на месяц раней існуючых тэрмінаў”. Цяпер жа, дадаў прэм’ер,“пашкоджаныя пасевы адназначна патрабуюць дадатковых доглядных мер, а тыя, якія не ўдалося выратаваць, — перасеву”.
Гаворка ідзе пра “перасеў пашкоджаных плошчаў аднагадовымі травамі і кукурузай на збожжа”, сказаў Турчын.
“Усе работы павінны быць завершаныя да 1 чэрвеня. Таксама акцэнтую ўвагу, што безгаспадарчасць не атрымаецца спісаць на ўмовы надвор’я, якія склаліся”, — заявіў чыноўнік.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+