Два чалавекі загінула ў ДТЗ у Браслаўскім раёне

22 траўня, Позірк. Два чалавекі загінула ў дарожна-транспартным здарэнні познім вечарам 21 траўня ў Браслаўскім раёне (Віцебская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
З паведамлення вынікае, што каля 23:15 у раёне вёскі Відзы Лаўчынскія (за 3 км ад пасёлка Відзы, 2 км ад мяжы з Літвой) 28-гадовы кіроўца аўтамабіля “Мазда” выехаў на паласу сустрэчнага руху і збіў 63-гадовага раварыста.
Пасля сутыкнення легкавое аўто з’ехала на абочыну і перакулілася. Раварыст і 24-гадовы пасажыр “Мазды” загінулі, кіроўца аўтамабіля шпіталізаваны.
Адзначаецца, што на месцы здарэння працавалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, Следчага камітэта і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Як паведамляў “Позірк”, у 2024 годзе агульная колькасць аўтамабільных аварый у Беларусі павялічылася на 8,8% у параўнанні з 2023-м (з 3.173 да 3.453). Загінула ў гадавым вымярэнні на 0,5% менш чалавек (434 супраць 436).
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



