Вячорка: Аргенціна застанецца бяспечнай краінай для беларусаў
22 траўня, Позірк. Падчас першага візіту прадстаўнікоў Офіса дэмлідара Святланы Ціханоўскай ў Лацінскую Амэрыку яе галоўны дарадца Франак Вячорка сустрэўся з прадстаўнікамі Міністэрства абароны Аргенціны, камітэту па замежных справах парламенту, Міністэрства ўнутранай бяспекі гэтай краіны, аргентынскай Радай па замежных справах і мясцовай праваабарончай арганізацыі CADAL.
Як адзначыў палітык ў сваім тэлеграм-канале, з візітам дапамагла амбасада Польшчы, “за што ім асаблівы дзякуй”.
Вячорка таксама выступіў на канфэрэнцыі DCN Global, прысвечанай штучнаму інтэлекту і дэмакратыі, даў інтэрвію мясцовым СМІ і блогерам, “дасягнуў дамоўленнасці пра супольныя дзеянні ў міжнародных арганізацыях, Радзе па правах чалавека ААН”, сустрэўся з беларусамі Аргенціны.
Ён звярнуў увагу на праблемы з легалізацыяй беларусаў у краіне: “Праблемы з дакументамі — апастылі, пашпарты — трэба вырашаць тэрмінова, і спадзяюся, пасля візыту будзе з гэтым зрух. У вэнэсуэльцаў такая ж бяда, [як у беларусаў], і Аргентына не патрабуе ніякіх дадатковых дакументаў ад іх. Мы прапануем прымяніць вэнэсуэльскае рашэнне да беларусаў”.
Паводле Вячоркі, практычнымі вынікамі візіту стала тое, што Буэнас-Айрэс разгледзіць магчымасць прыняцця дырэктывы, якая дазваляе беларусам атрымліваць ВНЖ і пашпарты без патрабавання дадатковых дакументаў ад Беларусі.
Дарадца Ціханоўскай канстатаваў, што ў рэгіёне “агулам пра Беларусь ведаюць мала ці не ведаюць нічога”, “збольшага успрымаюць праз прызму вайны”.
“Аргенціна памяняла курс — адвярнулася ад БРІКС і пачала збліжэнне з Захадам. І гэта шанец для нас таксама — пабудаваць добрыя адносіны”, — падкрэсліў палітык.
“Ніякай выдачы і экстрадыцыі палітычных [уцекачо] не будзе, і Аргенціна застанецца бясьпечнай краінай для беларусаў”, — падкрэсліў Вячорка.
Запланавана супольнае мерапрыемства, “прысвечанае барацьбе за дэмакратыю у Лацінскай Амэрыцы (Куба, Вэнэсуэла) і Усходняй Еўропе (Беларусь)”: “Абмен досведам плюс падкрэсліць голас Аргентыны ў падтрымку свабоды і дэмакратыі ў свеце”.
На палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў лютым гэтага году Ціханоўская сустракалася з міністрам замежных спраў Аргенціны Дыянай Мандзінай.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
