КР: Пацверджаныя звесткі аб месцазнаходжанні Мельнікавай адсутнічаюць

22 траўня, Позірк. Па стане на 20 траўня “адсутнічаюць пацверджаныя звесткі аб месцазнаходжанні [былога спікера Каарданацыйнай рады] Анжалікі Мельнікавай”, “з-за недахопу доказаў і неадназначнасці наяўнай інфармацыі няма магчымасці дакладна вызначыць, што адбылося”, гаворыцца ў распраўсюджанай 22 траўня заяве часовай тэматычнай працоўнай групы КР.
Дакумент прыняты напярэдадні, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
“Усе міжнародныя партнёры былі своечасова праінфармаваныя пра сітуацыю. Прадугледжваецца рэгулярнае абнаўленне і распаўсюджванне інфармацыі ў адпаведнасці з дынамікай падзей”, — гаворыцца ў рэлізе.
“Каардынацыйная рада не здымае з сябе калектыўную адказнасць за тое, што адбываецца ў частцы невыканання пратаколаў бяспекі і недакладнасці ў працэсах кіравання фінансамі”, — адзначылі ў КР.
Там таксама заклікалі “ўсю дэмакратычную супольнасць Беларусі да аб’ектыўнасці ў ацэнках” і прыняцця максімальных мераў асабістай бяспекі з тым, каб “засяродзіцца на мэтах і задачах беларускага дэмакратычнага руху і кансалідацыі намаганняў”.
КР заклікае “ўсіх беларусаў і беларусак, якім пагражае небяспека з боку рэжыму Лукашэнкі, ўстрымлівацца ад наведвання краін, урады каторых могуць выдаць палітычных апанентаў беларускаму рэжыму”.
Аб знікненні спікера Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай стала вядома ў канцы сакавіка.
Паводле расследавання The Insider і Polityka, Мельнікава вылецела са Шры-Ланкі ў Дубай (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) 7 сакавіка разам з дочкамі.
26 лютага спікер КР вылецела з Варшавы ў Лондан, дзе “перасела на самалёт да Шры-Ланкі”, заяўлялася ў першай частцы расследавання, апублікаванага 6 траўня.
Пра тое, што Мельнікава не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку” паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Паўла Латушкі — кіраўніка НАУ, лідара фракцыі “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду” ў КР, куды ўваходзіць Мельнікава.
Пазней СМІ паведамілі, што спікер КР магла вылецець з Польшчы ў Вялікабрытанію, куды на яе імя быў набыты авіябілет.
7 красавіка стала вядома, што паліцыя Вялікабрытаніі не праводзіць расследаванне ў сувязі з яе знікненнем. У той жа дзень партал навінаў “Люстэрка” заявіў пра размову з былым мужам Мельнікавай, які пацвердзіў, што іх дзеці — дзяўчынкі 7 і 13 гадоў — знаходзяцца з ім у Беларусі.
Праз 10 дзён, 17 красавіка, Польскае радыё са спасылкай на Нацыянальную пракуратуру паведаміла, што расследаваннем знікнення Мельнікавай па даручэнні пракуратуры зоймецца Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.
Яшчэ праз тыдзень, 24 красавіка, Латушка заявіў аб атрыманні пісьмовых адказаў ад польскіх праваахоўных органаў па сітуацыі, звязанай са знікненнем Мельнікавай. “Камендант сталічнай паліцыі ў адказ на зварот праінфармаваў, што справа Анжалікі Мельнікавай, у якой яна праходзіць як пацярпелая асоба, перададзеная ў пракуратуру, адпаведная структура якой можа даць інфармацыю аб ходзе следства”, — паведаміла прэс-служба палітыка.
14 траўня спікерам КР быў абраны 34-гадовы Арцём Брухан. Выбары прайшлі ў сувязі са знікненнем у канцы сакавіка Анжалікі Мельнікавай, якая займала гэтую пасаду.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
