BelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і браў у ім удзел

23 траўня, Позірк. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ведаў загадзя пра напад Расіі на Украіну 24 лютага 2022 года і браў удзел у фармаванні на тэрыторыі Беларусі расійскай групоўкі ўварвання, гаворыцца ў тэматычным дакладзе ініцыятывы былых супрацоўнікаў сілавых структур BelPol.
Матэрыял, падрыхтаваны сумесна з Офісам дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, “Супольнасцю чыгуначнікаў Беларусі” і фондам “Краіна для жыцця”, сістэматызуе інфармацыю з адкрытых крыніц, а таксама ўласныя звесткі арганізацыі.
“Рэжым дапамагаў перамяшчэнню ваенных эшалонаў да станцый разгрузкі і суправаджаў баявую тэхніку, асабовы склад, боепрыпасы і маёмасць ад станцый разгрузкі да раёнаў засяроджвання войскаў”, — гаворыцца ў дакуменце.
Як сцвярджаюць аўтары, улады садзейнічалі таксама расійскай разведцы.
“Згодна з дакументальнымі доказамі, толькі да 20 лютага 2022 года на тэрыторыю Беларусі было перамешчана больш за 5 млн тон снарадаў. Гэта ўсё перавозілася чыгуначным транспартам. Гэта прадстаўце, якую колькасць вагонаў трэба было завезці на тэрыторыю Беларусі, каб гэта ўсё забяспечыць”, — заявіў прадстаўнік BelPol Мацей Купрэйчык на прэзентацыі даклада 23 траўня ў Варшаве.
Паводле яго, складанне графіка руху цягнікоў па тэрыторыі краіны “ўзгадняецца адразу з некалькімі ведамствамі” — БЧ і Мінабароны, якое забяспечвае захоўванне і базіраванне ваенных грузаў.
“Гэта значыць, усё гэта <…> планавалася не за адзін месяц да таго. Калі рэжым кажа, што на 20 лютага 2022 года [яго прадстаўнікі] не ведалі аб планах Расіі, гэта поўная хлусня”, — адзначыў ён.
Беларускае Мінабароны і МУС надавалі канвой для перамяшчэння расійскіх войскаў па тэрыторыі краіны, адзначаюць аўтары.
Ціханоўская, якая прысутнічала на прэзентацыі, назвала даклад доказам таго, што рэжым стаў актыўным саўдзельнікам агрэсіі.
На яе думку, такія матэрыялы важныя, каб дамагчыся справядлівасці.
“Гэты даклад мы перададзім дыпламатам і замежным партнёрам, і абавязкова — украінскім сябрам”, — сказала палітык.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка