Генпракурор Швед: Сёлета ў суд будзе накіравана ад пяці да сямі спраў у дачыненні да памерлых катаў
23 траўня, Позірк. У 2025 годзе для разгляду ў Вярхоўны суд “будзе накіравана ад пяці да сямі крымінальных спраў у дачыненні да памерлых катаў, заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед 23 траўня на сустрэчы з супрацоўнікамі праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Пры гэтым пад беларускім народам “для мэтаў дзейснага закона маюцца на ўвазе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 1302 КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе да 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, які дазваляе праследаваць памерлых у крымінальным парадку. З таго часу праведзена некалькі судовых працэсаў у дачыненні да даўно памерлых ваенных злачынцаў.
Незалежныя гісторыкі і эксперты лічаць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанентаў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць змест кнігі “Генацыд беларускага народа”, што выйшла пад рэдакцыяй генеральнага пракурора Андрэя Шведа. У ёй сцвярджаецца, што масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года з’яўляюцца спробай дзяржаўнага перавароту з выкарыстаннем нацысцкай ідэалогіі. Акрамя таго, да генацыду фактычна прыроўнены антысавецкі супраціў у першыя пасляваенныя гады.
18 сакавіка 2024 года Вярхоўны суд прызнаў вінаватым паводле арт. 127 КК украінца Уладзіміра Катрука, якога абвінавацілі ў спаленні вёскі Хатынь. У сувязі з яго смерцю ў 2015 годзе пакаранне прызначана не было.
30 снежня таго ж года ВС прызнаў вінаватым паводле арт. 127 КК без прызначэння пакарання карніка Хатыні Канстанціна Смоўскага.
28 сакавіка 2025 года ВС прызнаў памерлага ў Вялікабрытаніі ў 1997 годзе Сямёна Серафімовіча вінаватым паводле арт. 127 КК.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


