Латвія прадухіліла кантрабанду беларускіх цыгарэт у вагонах з алеем і кантэйнеры з нафтай

26 траўня, Позірк. Супрацоўнікі Мытнага дэпартамента і Упраўлення падатковай і мытнай паліцыі Службы дзяржаўных даходаў (СДД) Латвіі пры кантролі грузавых цягнікоў, якія ўязджаюць з Беларусі, за тыдзень прадухілілі кантрабанду 14.900 пачкаў цыгарэт.
На сайце СДД паведамляецца, што 9.900 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі знайшлі 22 траўня ў двух вагонах грузавога цягніка на мытным пункце Індра. Тавар загарнулі ў празрыстую плёнку і змясцілі вертыкальна паміж скрынкамі з бутэлькамі рапсавага алею.
Падчас паглыбленай праверкі 16 траўня супрацоўнікі латвійскіх службаў знайшлі 5.000 пачкаў кантрабандных цыгарэт той жа маркі. Груз быў прымацаваны да дна паддонаў у кантэйнеры з нафтай, якую транспартавалі з Беларусі.
Адзначаецца, што ў абодвух выпадках “былі выяўленыя прыкметы крымінальнага злачынства — кантрабанда тытунёвых вырабаў у значным памеры”. Матэрыялы справы перададзеныя ва Упраўленне падатковай і мытнай паліцыі СДД для “прыняцця рашэння пра ўзбуджэнне крымінальнай справы”.
Напрыканцы красавіка ў Латвіі канфіскавалі 6.500 пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэт.

- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Брэсце і Высокім зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды восені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат папракнуў Вашынгтон у непрыцягненні краін ЕС да вызвалення палітзняволеных у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка