Польскія памежнікі затрымалі беларуса, які спрабаваў выехаць на зніклым у Францыі аўтамабілі

26 траўня, Позірк. Супрацоўнікі Надбужанскага аддзела Памежнай аховы Польшчы затрымалі ў пункце пропуску Цярэспаль (з беларускага боку — Брэст) 38-гадовага грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў выехаць на радзіму на легкавым аўтамабілі Renault Scenic 2016 года выпуску.
Паводле інфармацыі ведамства, аўтамабіль коштам 65 тыс. польскіх злотых (17,4 тыс. долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка Польшчы), на якім ехаў беларус, вышукваецца як зніклы ў Францыі.
Мужчыну затрымалі і разам з транспартным сродкам перадалі супрацоўнікам паліцыі Цярэспаля — “для далейшых дзеянняў”, “па справе распачатая падрыхтоўчая вытворчасць”. Адзначаецца, што затрыманаму, які падазраецца ў скупцы крадзенага, пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам ад 3 месяцаў да 5 гадоў.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


