За апошнія 18 гадоў жанчыны, якія перанеслі перасадку органаў, нарадзілі 66 дзяцей

27 траўня, Позірк. За апошнія 18 гадоў жанчыны, якія перанеслі перасадку органаў, нарадзілі 66 дзяцей, паведаміла на прэс-канферэнцыі 27 траўня ў Мінску загадчыца навуковай лабараторыі праблем здароўя дзяцей і падлеткаў РНПЦ “Маці і дзіця” Маргарыта Дзевялтоўская.
У такіх жанчын, падкрэсліла яна, нараджаюцца здаровыя дзеці.
Дзевялтоўская паведаміла, што з 2009 года ў Беларусі праведзена больш за 1 тыс. фетальных хірургічных умяшанняў. Яны праводзяцца яшчэ да нараджэння дзіцяці — ва ўлонні маці. Фетальныя хірургія плода выкарыстоўваецца для зніжэння цяжару інваліднасці і працуе як сістэма ранняй хірургічнай карэкцыі парокаў развіцця.
“Выжывальнасць дзяцей, якія нарадзіліся з вагой да кілаграма (гэта экстрэмальна нізкая маса цела пры нараджэнні) на сённяшні дзень складае 91,5%, — адзначыла ўрач. — Такія поспехі магчымыя дзякуючы высокатэхналагічным метадам рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі. Дзякуючы таму, што мы пастаянна пашыраем спектр высокатэхналагічных метадаў, у прыватнасці, ужо на працягу шасці гадоў выкарыстоўваем клеткавую тэрапію ў дзяцей, якія нарадзіліся ў тэрміне гестацыі (тэрмін цяжарнасці. — “Позірк”.) ад 22 да 32 тыдняў”.
“Клетачную тэрапію мы пачынаем на этапе аддзялення рэанімацыі. Тыя дзеці, якія нарадзіліся неданошанымі і атрымлівалі клеткавую тэрапію на працягу першага года жыцця, да ўзросту аднаго года, маюць нармальныя паказчыкі псіханеўралагічнага развіцця. Яны адпавядаюць тым паказчыкам, якія маюць дзеці, што нарадзіліся даношанымі”, — дадала Дзевялтоўская.
Як паведамлялася раней, у траўні 2022 года ў Беларусі ўпершыню ўнутрыўлонна выдалілі прыроджаную дыяфрагмальную грыжу плода на тэрміне цяжарнасці жанчыны 26 тыдняў. Аперацыю паспяхова правялі супрацоўнікі цэнтра “Маці і дзіця” сумесна са спецыялістамі Нацыянальнага медычнага даследчага цэнтра акушэрства, гінекалогіі і перынаталогіі (Масква).
Грыжа ў плода была дыягнаставаная падчас прэнатальнага скрынінга другога трыместра цяжарнасці, ад перапынення якой з медыка-генетычных паказанняў сям’я катэгарычна адмовілася. Парок развіцця прывёў да таго, што ў грудной клетцы плода злева размяшчаліся страўнік, петлі кішачніка і доля печані.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



